Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Новая функция "Пропуски"
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 78 человек

“РАЗВІЦЦЁ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ”

Дата: 4 декабря 2015 в 09:48

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Лоеўская сярэдняя школа імя А.В.Казлова”

 

 

 

 

 

 

 

 

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“РАЗВІЦЦЁ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ”

 

 

 

 

 

 

 

Маторная Ала Паўлаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8(044)5660578

e-mail: alla.motornaya@yandex.by

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

За сваю педагагічную дзейнасць я сфармулявала для сябе своеасаблівы прынцып: “Чалавек – гэта цэлы свет”. Заўсёды стараюся бачыць у кожным дзіцяці асобу, свабодную ва ўсім: у выражэнні пачуццяў, думак, эмоцый. Пастаянна ўзнікае жаданне бачыць, як высока ўзлятае дзіцячая душа, калі ёй даць магчымасць свабоды творчасці і самарэалізацыі. Я вырашыла надаваць больш увагі дзіцячым схільнасцям і занялася даследаваннем пытання “Развіццё крытычнага мыслення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

Вядучая педагічная ідэя дадзенага даследавання заключаецца ў стварэнні аптымальных умоў для развіцця пазнаваўчых здольнасцей, творчай самастойнай дзейнасці, патэнцыяльных магчымасцей вучняў.

      За сваю педагагічную дзейнасць шмат якія метады і прыёмы сучасных  тэхналогій спрабавала, але, кожны раз аналізуючы вынікі працы вучняў і іх дасягненні, ад многіх адмовілася – не маё, а калі не падабаецца мне, ці можа падабацца маім вучням? У рэшце рэшт спынілася   на тэхналогіі навучання мове і літаратуры, мэтавыя ўстаноўкі якой прадугледжваюць развіццё крытычных   здольнасцей школьнікаў. Дасягненню гэтай мэты мне служыць “Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення”, якую я выкарыстоўваю ў сваёй рабоце. Мне блізкія ідэі навучання, у працэсе якога вучань не засвойвае гатовыя веды, а сам адкрывае іх у выніку даследвання пэўнай прадметнай з’явы. Крытычнае мысленне ёсць мысленне самастойнае, якое мае індывідуальны характар. Яно пачынаецца з інфармацыі, якая з’яўляецца зыходным, а не канчатковым пунктам, з пастаноўкі пытанняў і ўсведамлення праблем, якія неабходна рашыць. Гэта ёсць імкненне да пераканаўчай інфармацыі.

      Крытычнае мысленне – гэта здольнасць ставіць новыя пытанні, выпрацоўваць разнастайныя дакументы, прымаць незалежныя прадуманыя рашэнні. Як заўважае І.В.Муштавінская, “крытычнае мысленне – гэта пункт апоры для мыслення чалавека, яго натуральны спосаб узаемадзеяння з ідэямі і інфармацыяй, пры сутыкненні з якімі вучні павінны ўмець разглядаць іх удумліва, крытычна, бачыць розныя пункты гледжання, рабіць высновы”[5, с. 38].

       Навукова – метадычнае абгрунтаванне

    Акадэмічны “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” раскрывае адно з лексічных значэнняў слова “крытычны” наступным чынам: “Крытычны.1. Які заключае ў сабе крытыку, з’яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі.2. Здольны крытычна адносіцца да каго-, чаго-н. Крытычны розум”[7]. “Крытычнасць – гэта ўласцівасць па  значэнні прыметніка” крытычны”. Такім чынам, крытычнае мысленне – гэта мысленне, якое ўтрымлівае крытыку, здольнае да крытыкі.

      Разнастайнасць дэфініцый крытычнага мыслення, часам іх супярэчлівасць з’явіліся асновай для іх аналізу, сістэматызацыі і абагульнення падыходаў, ускладнення тэрміналогіі.Сучасныя ўяўленні пра крытычнае мысленне заснаваны на даследваннях у розных галінах навук: псіхалогіі, логіцы, філасофіі, таму ў педагогіцы нельга пазбегнуць падыходаў, акрэсленых у розных дысцыплінах.

       Мэты і задачы педагагічнай дзейнасці  

Сучаснае грамадства ставіць перад школай задачу выхаваць моцную і ўсебакова развітую творчаю асобу, здольную фарміраваць мэты і матывы сваёй вучобы; жыць і працаваць у няпростым, зменлівым свеце; смела распацоўваць стратэгію сваіх паводзін, ажыццяўляць маральны выбар, прадбачачы яго бліжэйшыя вынікі. Практычнае рашэнне гэтай задачы немагчыма без актыўнай пазнаваўчай і творчай дзейнасці кожнага вучня на ўроках, асабліва на ўроках роднай мовы і літаратуры.

Мэтай маёй педагагічнай дзейнасці з’яўляецца стварэнне на ўроках беларускай  мовы і літаратуры аптымальных умоў для творчага развіцця асобы вучняў, дзе павагаю карыстаецца кожная думка. Прааналізаваўшы тэарытычную і метадычную літаратуру па дадзенай праблеме, я паставіла перад сабой наступныя задачы: актывізаваць уменне і навыкі самастойнай творчай работы вучняў; развіваць крытычнае мысленне, уменне аналізаваць, сістэматызаваць і абагульняць вывучаемы матэрыял; выхоўваць у вучняў маральныя погляды і перакананні, пачуццё павагі да аднакласнікаў, да іх уласных поглядаў і меркаванняў.

Рэалізацыя мэт і задач майго педагагічнага вопыту адбываецца ў працэсе асноўнай формы арганізацыі адукацыйнага працэсу – урока.

            Апісанне тэхналогіі вопыту

      У сучаснай  сацыяльна – культурнай сітуацыі інфармацыя не проста памнажаецца ці ўскладняецца, але хутка абнаўляецца і робіцца ўстарэлай. Пэўныя ідэі пастаянна пераправяраюцца і пераасэнсоўваюцца. Сёння галоўным “капіталам” выступае не сама інфармацыя, а здольнасць да яе эфектыўнага засваення, перапрацоўкі і стварэння. Інфармацыйнае грамадства прадугледжвае ўдасканаленне не толькі тэхнікі ці тэхналогіі, але і самаго чалавека , перш за ўсё  яго мыслення. Таму тэхналогія развіцця крытычнага мыслення з’яўляецца адной з базавых форм падрыхтоўкі да паспяховай жыццядзейнасці.

   Урокі беларускай мовы і літаратуры змяшчаюць багаты матэрыял для развіцця крытычнага мыслення, яно з’яўляецца неабходнай умовай, без якой немагчыма вывучэнне літаратуры, разуменне яе ідэй і сэнсаў, паколькі толькі вучань, які мысліць крытычна, здольны правільна і глыбока разабрацца ў праблематыцы мастацкага твора і ацаніць прачытанае, “знайсці” сябе сярод літаратурных герояў, убачыць уласныя станоўчыя і адмоўныя бакі.

      Таму мая задача, як настаўніка, – пабудаваць урок літаратуры або мовы так, каб навучыць вучня развжаць над прачытаным, задаваць пытанні і знаходзіць адказы, здзяйсняць адкрыцці і радавацца працэсу пошуку. Разгледзім апрабаваныя мной найбольш эфектыўныя метады і прыёмы развіцця крытычнага мыслення вучняў, якія дазваляюць ім свядома і канструктыўна выршаць яе канкрэтна-пазнавальныя задачы, засвойваць канкрэтны змест прадмета, так і асэнсоўваць уласную дзейнасць у гэтым напрамку, авалодваць рэфлексіўнымі механізмамі (табл.1).

Табліца 1 – Сістэма метадаў і прыёмаў развіцця крытычнага мыслення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Этапы (стадыі) развіцця крытычнага мыслення

Графічныя арганізатары

Неграфічныя арганізатары

Актыўнае пазнанне: актуалізацыя ведаў, абуджэнне цікавасці да тэмы, вызначэнне мэт вывучэння матэрыялу.

Кластар, табліца “Ведаў – Хачу даведацца – Даведаўся”, пераблытаныя лагічныя ланцужкі.

Гутарка, складанне спіса вядомай інфармацыі, правільныя і няправільныя сцвярджэнні, ключавыя словы і выразы, “мазгавы штурм”.

Асэнсаванне новай інфармацыі, крытычнае чытанне і пісьмо.

ІНСЭРТ, канцэптуальная табліца, двайны дзённік, дрэва прадказанняў.

Работа з падручнікам, “Чытанне са стопамі”, пошук адказаў на пастаўленыя пытанні, гутарка, крытычны адбор матэрыялу на зададзеную тэму, аналіз крытычнага артыкула, дыскусія.

Рэфлексія, фарміраванне асабістага меркавання і адносін да матэрыялу.

Кластар, табліца “Ведаў – Хачу даведацца – Даведаўся”, пераблытаныя лагічныя ланцужкі, двайны дзённік, сінквейн.

Устанаўленне прычына-выніковых сувязей паміж блокамі інфармацыі; правільныя і няправільныя сцвярджэнні, дыскусіі, водгукі, эсэ.

 

 

    Дадзеная сістэма метадаў і прыёмаў развіцця  крытычнага мыслення садзейнічае паступоваму пераходу вучняў ад першасных ведаў да ўспрымання новых, актыўнай працы з інфармацыяй, дазваляе кожнаму індывідуальна і самастойна фарміраваць свае веды. Ацэньваць іх, прымаць рашэнні. Метады і прыёмы ўводзіліся мною паступова ў наступным парадку: ад накіраваных на запамінанне, аналіз і  асэнсаванне спецыфічнай інфармацыі (“Маркіроўка тэксту”, “Ведаў – Хачу даведацца – Даведаўся”, Канцэптуальная табліца”, “Чытанне са стопамі”, “Правільныя і няправільныя сцвярджэнні”, “Складанне кластара”, “Ключавыя словы і выразы”, “Пераблытаныя лагічныя ланцужкі”) да накіраваных на творчае прымяненне і ацэнку дадзенай інфармацыі (дыскусіі, “Сінквейн”, “Алфавіт”, “Двайны дзённік”, Аналіз крытычнага артыкула”, “Напісанне водгуку на кнігу або мастацкі твор”, эсэ).

     Для сябе я адзначыла, што ў сучасных умовах вельмі важна, каб вучні маглі слухаць іншых, выказваць свае меркаванні, не баючыся, што яны могуць быць высмеяны за свае погляды.

    На такіх уроках  вучні адчуваюць сябе даследчыкамі, якія, аналізуючы  тую ці іншую праблему, прыходзяць да вываду, не заўсёды ён  адзін (агульны). Пры менталітэце (калі прымаецца адзін агульны доказ) мысленне немагчыма. Звернемся да практыкі: пры вывучэнні ў шостым класе  твора З. Бядулі “На Каляды к сыну”, вучні, даследуючы адносіны бацькоў і дзяцей, дзеляюцца на тры групы: 1-я – абараняе старую Тэклю і Цыпрука, 2-я – асуджае першых і даказвае правільнасць паводзін Лаўручка, 3-я – асуджае пана, які павінны ў перавыхаванні Лаўрука.

      У выніку  працы над пастаўленнымі пытаннямі кожная з груп,                                                      выслухаўшы меркаванні іншых і выказаўшы свае, прыйшлі да вываду:  дзеці павінны заўсёды клапаціцца аб сваіх бацьках, нягледзячы ні на якія абставіны: ні на маральныя, ні матэрыяльныя. Адна з груп нават склала ліст Лаўруку, у якім асудзіла паводзіны  яго як няўдзячнагасына.

     Эфектыўнаму засваенню новай інфармацыі садзейнічае прыём “Маркіроўка тэксту” , ці “ІНСЭРТ” ( ад англ. interaktive nothing system effective reading end thinking – інтэрактыўная сістэма разметак для эфектыўнага чытання і разважння), які дазваляе вучням адсочваць уласнае разуменне прачытанага. У ходзе чытання вучань на палях алоўкам робіць умоўныя абазначэнні: “+” – ведаю; “-“ – новае (не вядаю); “?” – інфармацыя, пра якую хацеў бы даведацца больш; “!” – здзіўлены. Гэты прыём патрабуе ад вучняў не пасіўнага, а актыўнага, удумлівага чытання. Для запаўнення табліцы ім неабходна  некалькі разоў  звяртацца да тэксту. Такім чынам забяспечваецца ўважлівае чытанне. Гэты прыём выкарыстоўваю пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў на ўроках літаратуры, пры вывучэнні тэарытычнага матэрыялу на ўроках мовы. Так, пры вывучэнні тэмы “Лічэбнік” у шостым класе , прапаную вучням прачытаць тэкст параграфа, адзначыць тыя месцы, якія б пацвярджалі або аправяргалі правільнасць таго, што яны ўжо ведалі. У выніку !(здзіўлены ) яны ставяць на сцвярджэнні “не ўсе словы, што маюць лікавае значэнне, у граматыцы прынята адносіць да лічэбнікаў”. Паметку ?( інфармацыя, пра якую хацеў бы даведацца) – “ да назоўнікаў належаць словы двойка, тройка, пяцёрка”.

     Прыём “ІНСЭРТ”  робіць празрыстым  працэс назапашвання інфармацыі,  шлях ад “старых” ведаў да “новых”, садзейнічае эфектыўнаму засваенню новай інфармацыі, развівае здольнасць не прымаць на павер любую інфармацыю,а “дакапвацца” да інфармацыі самастойна,стымулюе далейшае вывучэнне тэмы.

     Падобны да папярэдняга прыём “Ведаў – Хачу даведацца – Даведаўся”вельмі падабаецца вучням, ён прадугледжвае пранікненне ў змест і сэнс тэксту.Для гэтага выкарыстоўваецца табліца: спачатку выяўляецца ўсё вядомае па тэме, ставяцца пытанні па тым, што невядома ў ёй,  а затым адзначаецца новае і фіксуюцца пытанні, якія ўзніклі. Аўтар гэтай сістэмы амерыканскі прафесар Дона Огл.

     Так, перад аналізам верша М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” вучні спачатку  ўспомнілі ўсё, што ведалі па дадзенай тэме, абмеркаваўшы з класам, звесткі запісалі ў першую калонку, потым сфармулявалі і запісалі ў калонцы “Хачу даведацца” пытанні, якія іх зцікавілі. Пазнаёміўшыся з артыкулам “Пра верш “Слуцкія ткачыхі”, запоўнілі апошнюю калонку ( табл. 2 ).

   Табліца 2 – “Ведаў – Хачу даведацца – Даведаўся”

Ведаў

Хачу даведацца

Даведаўся

Першыя дзіцячыя гады М.Багдановіча прайшлі ў Беларусі.

 

Некалькі разоў наведваў Беларусь

 

 

 

Адносіцца дадзены верш да патрыятычнай лірыкі

Пакладзены на музыку.

Адзін з шэдэўраў беларускай  літаратуры.

У якім годзе напісаны верш?

Што паўплывала на напісанне твора?

Ці звязаны пэўным чынам з’яўленне верша з прыездам паэта ў Беларусь?

Пра які час ідзе размова ў вершы?

Ці мае верш гістарычную аснову?

 

Хто аўтар музычных твораў на словы верша?

Што робіць гэты твор неўміручым?

У 1912 годзе.

Прыезд у 1911 годзе ў Вільню, наведванне беларускага музея братоў Луцкевічаў, знаёмства з калекцыямі старых рэчаў, у тым ліку са слуцкімі паясамі.

Пра XVIII стагоддзе, калі ў Беларусі існавалі “персіярні” – майстэрні па вырабе слуцкіх паясоў. Там працавалі толькі мужчыны.

Анатоль Багатыроў, а таксама народ.

 Таленавітае выкарыстанне мастацкіх сродкаў, найперш гукапісу, антытэзы.

 

   

 

      Дадзены прыём дазваляе: падтрымліваць увагу да інфармацыі, кіраваць працэсам разумення, фарміраваць навыкі самастойнага засваення інфармцыі, вучыць сцісла фармуляваць думкі ў пісьмовай форме.

     Эфектыўным прыёмам развіцця крытычнага мыслення з’яўляецца  “Складанне кластара”. “Кластар”( карта), праца над ім дае добры вынік: вучні, складаючы яго, выдзяляюць галоўнае, значнае, графічна гэта афармляюць.Такім чынам, запамінаюць матэрыял яшчэ і зрокава. Кластары здольны складаці вучні ўсіх узроўняў. Кластар можа выкарыстоўвацца на любым этапе ўрока для стымулявання мысленчай дзейнасці, сістэматызацыі вучэбнага матэрыялу, падвядзенню вынікаў. Індывідуальнай і групавой працы ў класе і дома (дадатак 5). Напрыклад, пры вывучэнні  тэмы “ Лічэбнік – самастойная часціна мовы” ўжо на першым уроку вучні складаюць кластар, прачытаўшы матэрыял параграфа.

      Развіваць уменні задаваць пытанні розных тыпаў, аргументаваць уласны пункт гледжання, выказваць гіпотэзы, рабіць вывады дапамагае прымяненне метаду “Мазгавы штурм”, які быў прапанаваны Алексам Осбарнам. У савецкай педагогіцы назву гэтага метду – брэйнстормінг -  сталі перакладаць як “мазгавая атака”, “мазгавы штурм” з 60 – х  гадоў [3]. Асноўная мэта метаду – развіццё свабоднага самастойнага мыслення. Гэты метад выкарыстоўваю на ўроках літаратуры, калі абмяркоўваюцца такія прблемы, як бацькі і дзеці ( “На Каляды к сыну” Змітрака Бядулі, “Дзяльба кабанчыка” Віктара Карамазава, “Аблава” Васіля Быкава ), патрыятызм і здрадніцтва на вайне ( “Жураўліны крык” Васіля Быкава, “Настаўнік чарчэння” Івана Навуменкі ), узаемаадносіны падлеткаў ( “Мэры Кэт” Міколы Лупсякова). 

Адзін з прыёмаў  тэхналогіі крытычнага мыслення, які я прымяняю амаль на кожным уроку называецца сінквейн – гэта верш, які патрабуе аналізу, сінтэзу і абагульнення атрыманай інфармацыі ў кароткіх выразах. Гэта форма свабоднай творчасці, яе выкарыстанне на вучэбных занятках спрыяе развіццю крэатыўнай самарэалізацыі вучняў, развівае іх пазнавальныя здольнасці               (дадатак 1).

       Часта на вучэбных занятках выкарыстоўваю такія віды творчых работ: розныя віды сачыненняў, водгук на прачытаны твор, верш, складанне крыжаванак, віктарын, моўных задач, напісанне ліста герою, характарыстыкі, складанне вершаў, а асабліва падабаецца вучням  метад прагназавання. Яго я прымяняю на ўроках літаратуры: чытаючы новы твор, спыняюся на самым цікавым ці напружаным моманце і прапаную вучням прадказаць далейшае развіццё падзей. Вось тут пачынаецца самае цікавае і неверагоднае...,  некаторыя варыянты бываюць вельмі цікавымі. Потым вучні дачытваюць твор і выказваюць свае меркаванні: які варыянт больш падабаўся і чаму. Гэты від работы над творам выпрацоўвае ў вучняў уменне прагназаваць далейшае развіццё падзей, складаць звязны тэкст,  паслядоўна  выказваць свае думкі перад класам.

На мой погляд , карысным відам работы з’яўляюцца тэставыя заданні, яны дазваляюць правесці контроль засваення вучнямі  пройдзенага  вучэбнага матэрыялу, выявіць недахопы і правесці карэкцыйную работу. Выкарыстоўваю іх пры  прамежкавым і выніковым кантролі па тэмах на вучэбных занятках па мове, падчас праверкі зместу таго ці іншага мастацкага твора або творчасці пісьменніка  - на літаратуры.

Адным з відаў работ, якія выкарыстоўваю на вучэбных занятках па беларускай літаратуры з’яўляецца напісанне другога варыянта канцоўкі мастацкага твора. Так, пры вывучэнні паэмы “Новая зямля” Я.Коласа вучні былі засмучаны смерцю Міхала, і калі я прапанавала ім дапісаць іншае заканчэнне твора, вучні трох груп прапанавалі кожны свой (дадатак 2).

      Заўсёды ў працэсе работы над творам улічваю індывідуальныя асаблівасці і інтарэсы вучняў, планую калектыўныя, групавыя, індывідуальныя заданні, каб абмен думкамі аб творы адрозніваўся шчырай зацікаўленасцю.

     Творчыя пісьмовыя работы, на мой погляд, не толькі спрыяюць абагульненню і паглыбленню звестак аб мастацкім творы, яго ідэйным змесце, але і фарміруюць, развіваюць інтэлектуальную і эмацыянальна-валявую сферы асобы вучня, што забяспечвае актывізацыю творчага патэнцыялу.

Выніковасць

Трэба адзначыць, што вучні з задавальненнем працуюць на ўроках роднай мовы і літаратуры, з жаданнем выконваць творчыя заданні. У выніку чаго, яны дасягаюць: росту матывацыі ў навучанні, у самаразвіцці; пашэрэнне кругагляду і інтэлектуальнага ўзаемаўзбачання, развіцця эстэтычнага густу; умення пісаць цікавыя сачыненні, вершы, рабіць ілюстрацыі да мастацкіх твораў; умення ствараць тэксты публіцыстычнага стылю на грамадска-палітычныя, маральна-этычныя тэмы; уменне слухаць, адстойваць свае погляды, пераканні; умення творча падыходзіць да рашэння той ці іншай праблемы.

Дыягностыка вынікаў развіцця вучняў паказвае, што: вучні сталі лепш фармуляваць пытанні для высвятлення істотных прымет прадмета ці з’явы; разумець асаблівасці вывучаемых мастацкіх твораў; навучыліся трымаць свой пункт погляду і абараняць яго; навучыліся весці дыялогі і слухаць апанента; рабіць рэцэнзію на адказ і г.д. Практыка паказвае, што творчы падыход да вывучэння роднай мовы і літаратуры дапамагае вучням у здачы ЦТ, пры ўдзеле ў прадметных  алімпіядах рознага ўзроўню, конкурсах. Таксама значна павысіўся сярэдні бал па прадметах, асабліва па  роднай літаратуры (дадатак 3).

Вывады і перспетывы

Укараненне ў практыку “Тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення” дапамагае зрабіць адукацыўны працэс больш цікавым, цэласным і цесна звязаным як з інтарэсамі вучняў, так і з рэальным жыццём; развівае творчае і крытычнае мысленне, камунікатыўныя здольнасці вучняў. Творчая здольнасць вучняў, арганізаваная на ўроках роднай мовы і літаратуры, павышае матывацыю да вывучэння прадметаў і дазваляе выкарыстоўваць разнастайныя формы правядзення вучэбных заняткаў. Гэта сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў,  завочныя падарожжы, конкурсы, на якіх вучні абараняюць свае творчыя работы, дэманструюць акцёрскія, мастацкія здольнасці.  

Вучні нашай установы адукацыі актыўна ўдзельнічаюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах. Некаторыя з іх з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі гэтых конкурсаў, але хочацца, каб таленавітых вучняў было больш. Няхай не ўсе з іх стануць прафесійнымі літаратарамі, журналістамі, але тыя, хто  цяпер заканчвае ці толькі пачаў навучанне, памяталі аб сваіх першых  творчых кроках.

  •  

Такім чынам, развіццё крытычнага мыслення вучняў – найбольш важная і актуальная задача для настаўнікаў роднай мовы і літаратуры. І, безумоўна, вялікая роля ў вырашэнні гэтай задачы адведзена ўзроўню сфарміраванасці інтэлектуальнай і эмацыянальна-валявой сфер асобы вучня.

          Выкарыстанне апісаных метадаў і прыёмаў дазваляе зрабіць навучанне цікавым і займальным, а  таксама прыносіць вучням радасць ад спазнання новага, адчуванне ўласнага дачынення да адчыняемага свету ведаў. Дзякуючы крытычнаму мысленню вучэнне становіцца мэтанакіраванай, змястоўнай дзейнасцю. Падчас яе вучні працуюць інтэлектуальна і прыходзяць да рашэння рэальных праблем.

      “Уменне  мысліць крытычна дапамагае скараціць колькасць учынкаў, аб якіх пасля давялося б шкадаваць, а значыць, павялічвае нашы  шансы на поспех” [6, c. 156].

      Дзейсным фактарам у забеспячэнні сфармуляванасці гэтых сфер з’яўляецца асоба настаўніка. Неабходна заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых і творчых метадаў навучання і выхавання. Безумоўна, трэба ўлічваць усё, пачынаючы ад пабудовы асобнага ўрока да выпрацоўкі асабістай дыдактака-метадычнай сістэмы, якая ўключае наяўнасць уласнай літаратурна - і мовазнаўчай канцэпцыі, якая заўсёды звернута да асобы вучняў.

Я лічу, калі мой вучань умее працаваць у камандзе, знаходзіць адказы на пастаўленыя пытанні, дакладна фармуляваць свае думкі, самарэалізавацца, знаходзіць патрэбную інфармацыю,  ён будзе паспяховым і ў далейшым жыцці.

 

Вопытам  сваёй працы я дзялілася:

1. на раённым семінары “Новыя формы і метады работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры” ў 2011 годзе і 2013 годзе;

2. на жнівеньскай  раённай канферэнцыі педагагічных работнікаў “Работа з адоранымі вучнямі” ў 2010 годзе;

3. з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на пасяджэннях МА з 2009 па 2014  і г.д.

 

 

 

Спіс літаратуры

  1. Закон Республики Беларусь от 19 ноября 1993 года №2570 – XII «О правах ребёнка».
  2. Кодекс Республики Беларусь об образовании. / Принят Палатой Представителей 13.01.2011 г. №243-3.
  3. Загашев,И.О. Учим детей мыслить критически / И.О.Загашев, С.И.Заир-Бек, И.В.Муштавинская. – 2-е изд. – СПб.:Скифия: Дельта: Речь, 2003. – 193 с.
  4. Ігнатовіч,В.Г. Развіццё крытычнага мыслення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.Г.Ігнатовіч, В.А.Сідаровіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. - №5 – С.28-35.
  5. Муштавинская, И.В. Технология развития критического мышления: научно-методическое осмысление / И.В.Муштавинская // Методист. – 2002- №2. С.30 – 38.
  6. Заир-Бек, С.И. Развитие критического мышления на уроке / С.И.Заир-Бек, И.В.Муштавинская. – М., 2004. – 156 с.
  7. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: больш за 65 тыс. Слоў / пад рэд. М.Р.Судніка, М.Н.Крыўко. – 4-е выд. – Мінск: БелЭн, 2005. – 784 с.

Дадатак 1

Школа!

Цудоўная, утульная!

Вучыш чытаць, пісаць.

Квітней у радасці дзяцей!

Краіна надзей!   ( Казека Алена, 6 клас)

 

Маці –

Добрая, шчырая.

Любіла, клапацілась, працавала,

Па родненькім сыночку сумавала –

Пакутніца!   (Цярэнцьева Ірына, 6 клас; “На Каляды к сыну” З. Бядулі)

 

Глечык -

Адказны, сумленны,

Дапамагаеш, абараняеш, забіваеш,

Моцна маці, сястрычку кахаеш -

Герой!     (Лізагуб Сяргей, 8 клас).

 

 

Фішар -

Сціплы, таленавіты,

Змагаешся, пакутуеш, страляеш, 

Сваімі учынкамі нас здзіўляеш -

Баец!  ( Жук Святлана, 8 клас; “Жураўліны крык” В.Быкава).

 

Сям’я –

Вялікая, дружная.

Жывуць, працуюць, даглядаюць,

Аб уласнай зямельцы мараць -

Гаспадары!    ( Суржык Вольга, 9 клас).

 

Умовы жыцця -

Складаныя, невыносныя.

Прыгнятаюць, зневажаюць, абражаюць,

Пакінуць абжыты кут прымушаюць -

Бяда!  ( Турчын Дзмітрый, 9 клас; “Новая зямля” Я.Коласа).

 

 

Дадатак 2

Інтэгрыраваны ўрок (беларускай літаратуры і грамадазнаўства)

Тэма: “На новы лад, каб жыць нанова...”

Мэта: 1. Дапамагчы вучням зразумець і засвоіць праблему чалавека і зямлі, узнятую пісьменнікам у творы; паказаць, што зямля для селяніна – гарант яго волі,годнасці, перспектывы, што тысячы Міхалаў будуць мець уласную зямлю пры ўмове, калі пра народ клапоціцца дзяржава.

            2. Пераконваць вучняў, што селянін можа адчуваць сябе годна бачыць перспектыву для сябе, сваіх дзяцей, калі яго правы абараняе Канстытуцыя РБ.

            3. Выхоўваць у школьнікаў патрэбу шанаваць зямлю, бо толькі яна аснова дабрабыту людзей.

Эпіграф: Ёсць добрая, урадлівая зямля, ёсць мільённы працавіты народ. Дык

                 чаму ж так змрочна і няўтульна жыць у  любай яго сэрцу Бацькаўшчыне?!

                                                                                                          Я.Колас

Абсталяванне: 1. Выстава літаратуры

                              2. Партрэт Якуба Коласа і выстава яго твораў.

                              3. Мультымедыйная прэзентацыя, запісы фанаграм.

                              4. Выстава работ вучняў.

І. Арганіцыйны момант.

ІІ. Гучыць песня “Мой родны кут,як ты мне мілы...”.       Зачытваецца эпіграф.

НАСТ.ЛІТ. Паспрабуем разам з вамі даследваць праблему, якая прагучала ў словах Якуба Коласа, знайсці выйсце з гэтага становішча.

І так, праблема, зямля – селянін у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

= Пакапаемся ў памяці =

Прыгадаем, хто ж галоўныя героі паэмы: як складаецца іх жыццё.

Давайце адновім біяграфію сям’і Міхала.

Працуем па групах, заданні групам:

1 гр- даць характарыстыку сям’і Міхала;

2 гр – даследуе сацыяльнае становішча сям’і Міхала, адносіны ў ёй.

3 гр – умовы жыцця сям’і Міхала.

(Пацвердзіць свае выказванні радкамі з паэмы)

(Скласці кластар,абараніць яго.)

ІІІ. Абарона работ вучняў.

Рэфлексія (сінквейн)

  1. НАСТ.ГРАМАД.

Сялянства – гэта частка грамадства з асобнымі звычаямі,сваімі ўяўленнямі пра каштоўнасць жыцця. Спакон вякоў сяляне бачылі ў зямлі боскую перадумову асабістага існавання. Уся сістэма іх поглядаў на шчасце,

будучыню, на жыццё чалавека, увесь маральны кодэкс, заснаваны на ўяўленні аб зямлі і працы на ёй, як бы нечым трывалым і галоўным.

НАСТ.ЛІТ. Зямля для такіх,як Міхал ці Антось – не толькі сродак, але і “матухна”, “карміцелька”, “святая святых” усяго, што ёсць у жыцці.

ГРАМАДАЗНАВЕЦ. Мы, сучаснікі ХХІ стагоддзя, ведаем, што права на зямлю маюць менавіта тыя, хто на ёй працуе.

ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА. Але атрымалася так,што сяляне “змушаны ў няволі жывіцца хлебам твайго поля”.

ГРАМАДАЗНАВЕЦ. Цікавы той факт, што Якуб Колас пачаў пісаць “Новую зямлю” ў час,калі ў Расійскай імперыі распрацоўвалася і рыхтавалася знакамітая Сталыпінская рэформа (1907-1911). Яна прапаноўвала “даць магчымасць працавітаму земляробу  атрымаць, спачатку часова ў выглядзе выпрабавання, а затым замацаваць за ім асобны зямельны надзел... і з’явіўся б самастойны заможны селянін, устойлівы прадстаўнік зямлі.

ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА. Як бачым, аўтар, акрылёны новымі пастановамі ўрада, з-за турэмных кратаў, “у думках залятае”, імкнецца да роднай зямлі. (Гучыць далей песня “Мой родны кут”)

 НАСТ.ГРАМАД. “Зямельнае пытанне”, здаецца, набліжаецца да шчаслівага завяршэння. Застаецца толькі Антосю аформіць купчыя паперы – і стане явай доўгачаканая ўласная сяліба.

ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА.Свая зямля, свая пасада!

        Ці ёсць мацнейшая прынада?!

НАСТ.ГРАМАД. Але! Параўнаем становішча сям’і Міхала і становішча працоўнага селяніна ў наш час. Для гэтага звернемся да асноўнага дакумента грамадзяніна РБ Канстытуцыі.

Работа па групах

1 гр. Расказаць аб Канстытуцыі, як дакуменце (з гісторыі);

2 гр. Аб Канстытуцыі грамадзян РБ;

3 гр. Скласці сінквейн “Канстытуцыя”

Рэфлексія

НАСТ.ЛІТ. Што для вас, паважаныя сябры,зямля?!

Спачатку паслухаем літаратуразнаўца:

Зямля – слова мнагазначнае. Звернемся да “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”.

НАСТ.ЛІТ. У якіх значэннях слова зямля выкарыстана Я.Коласам у творы (5-6).

Зачытайце радкі з паэмы, што такое зямля ў Міхалавым уяўленні.

То наймацнейшая аснова

І жыцця першая ўмова.

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі і дасць сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей сваіх не кіне,

Зямля – аснова ўсёй Айчыны.

НАСТ.ЛІТ. Як бачым, слова зямля мае столькі ж значэнняў на колькі ўрадлівая, багатая наша Бацькаўшчына. Паслухаем, што значыць для вас зямля.

Вучні зачытваюць свае міні – сачыненні “Што для мяне зямля?!”

НАСТ.ГРАМАД. Права на ўласную зямлю Міхал з Антосем заслужылі. “Права ўласнасці апраўдваецца творчым яе вынікам”,- сцвярджаў рускі філосаф Мікалай Бярдзяеў.

НАСТ.ГРАМАД. Міхал з Антосем кожны куток, у які б ні закінуў іх лёс, рабілі квітнеючым і ўтульным. Гэта можна пацвердзіць радкамі з паэмы, зачытайце іх :

Усё зацвіло, загаманіла,

Бо жыватворная тут сіла

Ад сну прыроду абудзіла.

ЛІТАТАТУРАЗНАЎЦА. Браты “правяць гаспадарку” на чужой зямлі.У любы момант іх могуць прымусіць пакінуць абжыты куток. Але не могуць яны інакш. Калі працаваць, дык не пакладаючы рук.

Павандраваўшы па свеце,Міхал прыйшоў да адзінай сялянскай праўды:

Свая зямля – вось што аснова.

І жыцця першая ўмова!

НАСТ.ГРАМАД.  Шкада Міхала і яго сям’ю. На вялікі жаль, не было на той час законаў, якія б абаранялі селяніна і яго ўласнасць.

А што гарантуе нашым сялянам Канстытуцыя?

Хто распараджаецца зямлёй у нашым грамадстве цяпер?

Знайдзіце і зачытайце гэты артыкул.

Міхал марыў мець сваю ўласную гаспадарку, але яму не прыйшлося яе набыць.

А як жа у Канстытуцыі РБ замацавана гэта права - права ўласнасці сённяшняму грамадзяніну РБ.

НАСТ.ГРАМАД. Аб чым яшчэ марыў Міхал, ці толькі ўласны кавалак зямлі  турбаваў яго? Чаго яшчэ ён не меў? (Міхал марыў мець сваё жыццё, але мара яго не здзейснілася.)

Якія гарантыі дае Канстытуцыя РБ грамадзянам на конт жылля.

Знайдзіце і зачытайце гэты артыкул.

  НАСТ.ЛІТ. Павядзём вынікі нашага доследу.

Звернемся да тэмы, яна гучыць так: “На новы лад, каб жыць нанова...”

Уявіце сябе на момант пісьменнікамі, пафантазуйце:

як склалася б  жыццё Міхала і яго сям’і ў наш час.

Заданне групам:

1 гр. Напішыце ліст Міхалу з пажаданнямі:

2 гр. Вашы меркаванні: Хто якую пасаду займаў бы ў наш час?

3 гр. Напішыце працяг паэмы (некалькі радкоў).

Экскурсія па карціннай галерэі.

 Вынікі ўрока

Ацэньваем сваю працу:

  1. Чытаў, думаў – 2 балы
  2. Дапамагаў суседзям па групе – 2 балы
  3. Абараняў кластар – 2 балы
  4. Зачытваў сачыненне – 2 балы
  5. У мяне творчы настрой – 2 балы

Дамашняе заданне: Напісаць сачыненне -  разважанне “Я шчаслівы, што маю права на ...”

Рэфлексія

ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА. “Новая зямля” – узор мастацкага даследвання імкнення чалавека да свабоды. У ім адвечная праблема “зямля – селянін” атрымала класічнае вырашэнне.

ГРАМАДАЗНАВЕЦ. Калі б Міхал і яго сям’я былі нашымі сучаснікамі, яны б былі шчаслівымі, таму што мелі б тое, дзеля чаго вытрымалі столькі выпрабаванняў – уласную зямлю, уласную гаспадарку. Гэта гарантуе Канстытуцыя РБ – асноўны дакумент грамадзян нашай краіны.

 НАСТ. ГРАМАД. Цудоўна, што мы жывём у вольнай краіне. Маем права на зямлю, на родны кут. Мы павінны ганарыцца званнем звацца беларусамі.

НАСТ. ЛІТ. Будзем жа ганарыцца гэтым высокім званнем і магчымасцю жыць у такой гасціннай багатай прыгожай краіне.

Закончым наш урок песняй “Малітва” ў выкананні ансамбля “Песняры”. А словы песні належаць яшчэ адной зорцы беларускай літаратуры – Янку Купалу.

Дадатак 3

 

Вынікі дзейнасці вучняў

Вынікі алімпіяд:

раённая алімпіяда па вучэбных прадматах сярод вучняў 4 – 9 класаў

Навучальны год

Класс

М. І. Вучня

Вынік

2011/2012

6

Лысянок Анастасія

Дыплом  2 ступені

2012/2013

7

Лысянок Анастасія

Дыплом 2 ступені

2013/2014

8

Лысянок Анастасія

Дыплом 2 ступені

 

Лепшыя вынікі ЦТ

Навучальны год

П. І. Вучня

Вынік

2010/2011

Бухавец Вікторыя

90

2010/2011

Крупейчанка Марына

87

2010/2011

Фядзяй Наталля

85

2010/2011

Фядзяй Марыя

78

 

Удзел у конкурсах

Навучальны год

П. І. Вучня

Клас

Тэматыка конкурса

Вынік (месца)

2005/2006

Колас Тамара

8

Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Дыплом 2 ступені

2011/2012

Савянок Марына

9

Конкурс творчых работ “Цудоўны куток маленства майго”

1

2011/2012

ПлюшчайАнастасія, Шубянок Марына

9

Конкурс чытальнікаў, прысвечаны 100-годдзю М. Танка

1

 

 

Удзел вучняў у рэспубліканскім конкурсе “Буслік

Навучальны год

Колькасць вучняў

Колькасць прызавых мест

2009/2010

23

    Прыз 3  -    5

2010/2011

21

     Прыз 3  -   6

2011/2012

24

    Прыз 2 – 2, Прыз 3 – 4    

2012/2013

27

    Прыз 2 – 3, Прыз 3 – 5    

 

Сярэдні бал па мове і літаратуры

Навучальны год

Беларуская мова

Беларуская літаратура

2010/2011

5,7

6,8

2011/2012

6,0

7,1

2012/2013

6,3

7,8

2013/2014

6,5

8,7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 4

 

 

Дадатак 5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 6

 

Урок-падарожжа

“Па краіне беларусаў”

Мэта: развіццё цікавасці да краіны Беларусі, выхаванне любові да Радзімы,    пачуцця гонару за свой народ.

Задачы: узнавіць у памяці вучняў інфармацыю аб Беларусі, родным горадзе; замацоўваць камунікатыўныя навыкі работы ў калектыве; спрыяць фарміраванню культуры зносін, развіваць творчы патэнцыял вучняў.

Абсталяванне: сімволіка Рэспублікі Беларусь, контур карты Беларусі (асобна выразаныя шэсць абласцей); крыжаванка; выявы Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны; малюнкі краявідаў Беларусі: раслінны свет; фотаздымкі, на якіх адлюстраваны помнікі  Лоева; белая папера, ручкі.

Ход мерапрыемства

Неба чыстае і глыбокае,

І бярозавы ціхі гай:

Беларусь мая, сінявокая,

Беларусь мая, родный край.

У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

Ты агнямі ўся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

                                  У.Карызна

 

Вы праслухалі эпіграф нашага мерапрыемства. Як вы думаеце, аб чым сёння пойдзе размова? (Вучні адказваюць, што размова будзе прысвечана Беларусі, роднаму краю.)

Малайцы, мы з вамі будзем гаварыць пра нашу Радзіму, Бацькаўшчыну, родную беларускую зямлю. Якія словы вам прыходзяць на памяць, калі чуеце слова “радзіма”? Паспрабуйце агучыць вашы думкі. (Вучні прапануюць свае словы: дом, маці, бацька, поле лес, рака....)

Усё правільна, э гэтага складаецца наша Радзіма, зямля нашых бацькоў, з гэтага складаецца зямля нашых продкаў.

Давйце вызначым, чым для кожнага з нас з’яўляецца Радзіма? Якая яна? Для гэтага прапаную некалькі заданняў, падчас выканання якіх  паступова, па частках будзе з’яўляцца выява: за кожнае заданне – дэталь. Што гэта за выява вы даведаецеся ў канцы ўрока.

Беларусь мае сваю гісторыю, у ёй шмат цікавага. Незабыўныя гераічныя і балючыя старонкі ваенных падзей. Нашы продкі пакінулі  багатую літаратурную спадчыну, гэтая скарбонка ўвесь час папаўняецца. Шмат літаратурных твораў прысвечана Бацькаўшчыне. У іх аўтары выказваюць сваю пяшчоту і любоў да роднагу краю. Давайце паслухаем вершы аб Радзіме.

І. Мяжуе з Польшчай, Украінай,

  Расіяй, Латвіяй, Літвой

  Твой родны край, твая Айчына,

  Жыццё тваё і гонар твой,

  І ты яе запомні імя,

  Як неба, сонца і зару.

  Твая зямля, твая Радзіма

  Названа светла – Беларусь.

                                Ю.Свірка

   ІІ. Што такое Бацькаўшчына,

       Знаеш? 

       Гэта рэчка, сцежачка лясная,

       Гэта ў лузе залатая пчолка,

       А ў вачах тваіх- вясёлка.

      Бацькаўшчына – гэта дом твой,

      Школа;

      Гэта песні, што звіняць наўкола,

      Гэта сам ты,

      Гэта тата твой і мама.

      І сябры твае таксама.

                                   П.Панчанка

 ІІІ. О, край родны, край прыгожы!

      Мілы кут маіх дзядоў!

      Што мілей у свеце божым

      Гэтых светлых берагоў,

      Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

      Дзе бары- лясы гудуць,

      Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

     Нівы гутаркі вядуць ...

                                 Я.Колас

(З’яўляецца першая частка выявы.)

А зараз я прапаную разгадаць крыжаванку.

 

 

 

 

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пытанні:

1.     Крылаты сімвал Беларусі.

2.     Імя асветніцы беларускай зямлі, што нарадзілася ў Полацку.

3.     Расліна на Беларусі, другая назва якой, паўночны шоўк.

4.     Беларускі першадрукар.

5.     Назва ракі, якая працякае ў горадзе, заснаваным у 1505 годзе.

6.     Па лясах блукае статак

Волатаў і немаўлятак,

Гэта Пушчы спадары

Белавежскія...

7.     “Лёгкія планеты” (расліннасць).

8.     Другі хдеб для беларусаў.

 

Адказы: 1. Бусел. 2. Еўфрасіння. 3. Лён. 4. Скарына. 5. Днепр. 6. Зубр.

7. Лес. 8. Бульба.

 

Якое ключавое слова атрымалася? Беларусь. Як вы думаеце, чаму выбрана такое выніковае слова?

 

(З’яўляецца другая  частка выявы.)

 

Кожная краіна мае свае адметныя рысы, пэўныя асабліваці, якія адлюстраваны ў дзяржаўнай сімволіцы. Давайце ўзгадаем нашу сімволіку. Што да яе адносіцца? (Герб, сцяг.)

Назавіце складовыя часткі герба і патлумачце значэнне кожнага элемента. (Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця, адлюстроўваюць традыцыі нашых прокаў, якія пакланяліся Багіні - Маці (Зямлі) і ўзыходзячаму Сонцу, а з другога – блакітнымі кветкамі  льну, абрамляе герб спелае жыта. Усе гэтыя расліны – адзнакі беларускага краю. Пяціканцовая зорка – знак бяспекі, мужнасці.)

 

(З’яўляецца трэцяя частка выявы.)

 

Такім чынам,  пяціканцовая зорка – мужнасць, абарона. Хто скажа, якая надзвычай важная дата адзначалася ў 2009 годзе? (65 год вызвалення Беларусі).

Якая падзея будзе адзначацца 9 мая 2010 года? (65 гадавіна перамогі над фашысцкай Германіяй).

 Прайшло 65 год з тых жудасных падзей, але памяць жыве. Мы павінны захоўваць і шанаваць яе. Бо дзякуючы тым, хто ахвяраваў сваім жыццём, мы жывём у вольнай і квітнеючай краіне. Памяць – неад’емная частка Радзімы, яе гісторыі.

 

(З’яўляецца чацвёртая частка выявы.)

 

Фізкультхвілінка.

 

Што вы ўбачылі ў кожным кутку класа? Як гэта звязана з нашым урокам? (На фотаздымках змешчаны помнікі роднага горада).

 

(З’яўляецца пятая частка выявы.)

 

На дошцы змешчана наступнае заданне. Неабходна знайсці “згубленыя галосныя”

МНСК, ВЦБСК, МГЛЎ, ГМЛЬ, ГРДН, БРСТ.

Якія словы атрымаліся? Што яны абазначаюць? (Назвы абласных цэнтраў Беларусі).

А цяпер паўтару пытанне, якое прагучала на самым пачатку: “Што значыць для вас Радзіма? Якая яна?” Прапаную кожнаму з вас выказаць свае думкі на паперы.

Праз дзве хвіліны кожны з вучняў называюць свае словы або словазлучэнні, настаўнік запісвае іх на карце Беларусі.

Пасля таго настаўнік агучвае: “Для вас Родная зямля – гэта ...”

А зараз прапаную наступнае. Калі вам было цікава, пазначце сваё прозвішча насупраць першага малюначка, калі нецікава – насупраць другога.

 

1.                                              2.   

 

Вы малайчынкі, добра працавалі. Наша падарожжа было цікавым і змястоўным. Яго закончым радкамі  з верша Таісы Трафімавай “Адна зямля”.

Зямля бацькоў – цудоўная зямля.

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён, і зблізку, і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца!   

 

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.