Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Новая функция "Пропуски"
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 78 человек

Дыферэнцыраваны падыход да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Дата: 4 декабря 2015 в 09:50

ДУА “Лоеўская раённая гімназія”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыферэнцыраваны падыход да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры (падагульненне вопыту работы)

                                                                 

 

 

                                                     

   

 

 

 

    Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры                                                                                                             М.У.Бондар

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Я выкладаю беларускую мову і літаратуру  амаль 9 гадоў і заўважыла, што ў сучаснай школе існуе даволі многа сур’ёзных праблем. Гэта і нежаданне вучняў атрымліваць веды, і складаныя праграмы. Адна з самых значных праблем сучаснай школы, на маю думку, – гэта рэзкае зніжэнне цікавасці вучняў да беларускай мовы і літаратуры. Адсюль – непісьменнасць, нізкі ўзровень культуры маўлення, адсутнасць умення правільна выказаць сваю думку, аргументаваць яе.

Дыягностыка, якую я праводзіла ў класах, дзе працую, паказала, што не ўсе вучні ўмеюць самастойна атрымліваць і перапрацоўваць  вучэбную інфармацыю, многія не могуць выдзеліць  галоўную думку тэкста, не любяць пісаць сачыненні, бо дрэнна валодаюць моўнымі сродкамі, не праяўляюць актыўнасці на ўроках, калі трэба шукаць рашэнне праблемнай сітуацыі, не могуць даць ацэнку сваёй дзейнасці і таварышаў.

Вопыт работы паказаў, што для падтрымкі і развіцця цікавасці да прадмета трэба пастаянна ствараць атмасферу навізны на ўроку, прычым не толькі ў змесце матэрыялу, але і ў выкарыстанні разнастайных метадаў арганізацыі навучання на ўроку. Традыцыйныя формы работы не даюць належных вынікаў, бо работа на ўроку скіраваная ў асноўным на сярэдняга вучня, моцныя і слабыя застаюцца па-за межамі ўрока. Як вынік, узровень ведаў слабых дзяцей апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй, таленавітыя дзеці не развіваюцца, стрымліваюцца іх пазнавальныя здольнасці, якасць ведаў вучняў недастаткова высокая.

Я паставіла перад сабой пытанне: як жа забяспечыць засваенне складанага і аб’ёмнага матэрыялу ўсімі школьнікамі? Як выхаваць станоўчыя адносіны да вучэбнай працы ва ўсіх вучняў? Адназначных адказаў на гэтыя пытанні няма і быць не можа, бо існуюць самыя разнастайныя методыкі выкладання, педагагічныя   тэхналогіі, у кожнага настаўніка ёсць свае сакрэты педагагічнага майстэрства. Гэты матэрыял з майго  вопыту работы – спроба даць адказ на пастаўленыя пытанні.

На маю думку, станоўчага выніку ў вучэбна-выхаваўчым працэсе можна дасягнуць, улічваючы індывідуальныя здольнасці кожнага вучня. Але ж узровень ведаў, пазнавальных здольнасцей не ва ўсіх дзяцей аднолькавы. І вось тут пры калектыўнай форме работы неабходны асаблівы падыход да навучання – дыферэнцыраваны. Дадзены падыход ажыццяўляецца разам з франтальным навучаннем, садзейнічае глыбокаму засваенню вучэбнага матэрыялу ўсімі вучнямі і развіццю іх разумовых здольнасцей у адпаведнасці з іх магчымасцямі. Таму я ў сваёй працы выкарыстоўваю дыферэнцыраваны падыход у навучанні, улічваючы індывідуальныя здольнасці вучняў.

Мэта маёй работы – адлюстраванне спецыфікі выкарыстання дыферэнцыраванага падыходу да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз апісанне форм, метадаў і прыёмаў з вопыту работы. Зыходзячы з пастаўленай  мэты,  пры  напісанні работы мной ставіліся наступныя задачы:

  • выявіць сутнасць паняцця дыферэнцыяцыі;
  • адлюстраваць структуру ўрока дыферэнцыраванага навучання;
  • апісаць арганізацыю работы, магчымыя формы, метады і прыёмы выкарыстання дыферэнцыраванага навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры;
  • садзейнічаць развіццю цікавасці  сярод  педагогаў да шырокага  выкарыстання  дыферэнцыраванага падыходу ў навучальным працэсе.

Такім чынам, спадзяюся, што матэрыялы дадзенай работы дапамогуць настаўнікам  арганізаваць вучэбны працэс так, каб выклікаць у вучняў цікавасць да прадмета, каб кожны вучань мог засвоіць матэрыял у  адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і магчымасцямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПАНЯЦЦЕ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫІ

Дыферэнцыяцыя ў перакладзе з лацінскай мовы абазначае падзел, расслаенне цэлага на часткі, формы, ступені.

Дыферэнцыяцыя ў адукацыі – гэта форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, пры якой улічваюцца іх індывідуальныя асаблівасці,  схільнасці, інтарэсы. Пры гэтым вучні  групіруюцца на аснове якіх-небудзь асаблівасцей для асобнага  навучання,  гэта  значыць,  дыферэнцыяцыя – адна з форм індывідуалізацыі навучання, калі ўтвараюцца групы вучняў на аснове агульных прыкмет.

Псіхалагічнай асновай дыферэнцыяцыі навучання з’яўляецца  ўлік  індывідуальных  псіхалагічных асаблівасцей вучняў, сярод якіх, у першую чаргу, трэба выдзеліць такія асаблівасці, якія ўплываюць на вучэбную дзейнасць і ад якіх залежаць вынікі навучання: фізічныя і псіхічныя якасці асобы, асаблівасці пазнавальных працэсаў, памяці, рысы характару, здольнасці, адоранасць і г. д.

Важнае значэнне пры дыферэнцыяцыі навучання мае вучэбная матывацыя. Настаўніку неабходна ведаць, на якія матывы можна абапірацца пры дыферэнцыяцыі вучэбных заданняў і якія матывы  трэба  фарміраваць  і  развіваць.  Інфармацыю пра гэта можна атрымаць  з гутарак,  назіранняў, сачыненняў.

Акрамя псіхалагічных фактараў, трэба ўлічваць і стан здароўя вучня, і фізічныя дэфекты (парушэнні зроку, слыху).

Такім чынам, першасная задача, якую я стаўлю перад сабой для ажыццяўлення  дыферэнцыяцыі навучання, - знайсці рэальныя магчымасці для ўліку ўсіх фізічных і псіхічных асаблівасцей вучняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЭТАПЫ АРГАНІЗАЦЫІ ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНАГА ПАДЫХОДУ ДА НАВУЧАННЯ Ў КЛАСЕ

Выкарыстанне настаўнікам дыферэнцыраванага падыходу да навучання з улікам фізічных і псіхічных асаблівасцей дзяцей спрыяе дасягненню  навучальных,  развіваючых  і  выхаваўчых мэт навучання.

Я лічу, што дыферэнцыяцыя  навучання  валодае дадатковымі магчымасцямі выклікаць у вучняў станоўчыя эмоцыі, жыватворна ўплываць на вучэбную матывацыю, на адносіны да вучэбнай дзейнасці.

Асноўнай маёй задачай пры дыферэнцыраваным навучанні ў класе з’яўляецца стварэнне ўмоў для далучэння кожнага вучня ў работу на ўроку ў адпаведнасці з яго  магчымасцямі і здольнасцямі.

Каб арганізаваць працэс  унутрыкласнай дыферэнцыяцыі на ўроках, я ажыццяўляю наступныя этапы.

1. Вызначэнне крытэрыя, на аснове якога выдзяляюцца  групы  вучняў  для  дыферэнцыраванай работы (першасным крытэрыем тут павінен выступаць узровень навучальнасці дзяцей).

2. Правядзенне дыягностыкі.

3. Размеркаванне дзяцей па групах з улікам вынікаў дыягностыкі.

4. Выбар спосабаў дыферэнцыяцыі, распрацоўка рознаўзроўневых  заданняў  для  створаных груп.

5. Рэалізацыя дыферэнцыраванага  падыходу да вучняў на розных этапах урока.

6. Дыягнастычны кантроль за вынікамі работы вучняў, у адпаведнасці з якім можа мяняцца склад груп і характар дыферэнцыраваных заданняў.

Дадзеныя этапы і складаюць  сутнасць  дыферэнцыраванага падыходу  да  навучання. Паслядоўная рэалізацыя гэтых этапаў паспрыяе дасягненню пастаўленых мэт дыферэнцыраванага навучання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНЫМ НАВУЧАННІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Дыферэнцыраваны падыход да навучання адыгрывае значную ролю ў працэсе засваення ведаў вучнямі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Як  я ўжо адзначала,  для  ажыццяўлення  дыферэнцыяцыі на ўроку неабходны папярэдні падзел вучняў на групы ў залежнасці ад узроўню навучальнасці. Пры такім падзеле неабходна ўлічваць некаторыя характэрныя асаблівасці груп.

1 група – вучні з устойлівай высокай паспяховасцю, якія маюць дастатковы запас ведаў, высокі  ўзровень  пазнавальнай  актыўнасці,  развітыя станоўчыя якасці розуму: абстрагаванасць, абагульненне, аналіз. Яны менш, чым другія вучні, стамляюцца ад актыўнай  разумовай  працы,  валодаюць высокім узроўнем самастойнасці. Таму, працуючы з імі,  я імкнуся прадугледзіць  дакладную арганізацыю іх вучэбнай дзейнасці, падбор заданняў высокай цяжкасці. Гэтыя заданні павінны адпавядаць высокім пазнавальным магчымасцям дзяцей. Мая задача пры рабоце з гэтымі вучнямі – выхаванне ў іх працавітасці і  патрабавальнасці да вынікаў сваёй працы.

2 група – вучні з сярэднімі вучэбнымі магчымасцямі. Пры рабоце з гэтымі вучнямі галоўную ўвагу я  надаю развіццю іх пазнавальнай актыўнасці, удзелу ў вырашэнні праблемных сітуацый, выхаванню самастойнасці і ўпэўненасці ў сваіх пазнавальных магчымасцях. Пастаянна  ствараю  ўмовы  для  паступовага пераходу часткі з іх у 1 групу.

3 група – вучні з нізкай паспяховасцю ў выніку іх педагагічнай запушчанасці або нізкіх здольнасцей (дрэнна чытаюць, не запамінаюць, не гавораць на беларускай мове і г. д.). Мая задача  пры рабоце з гэтымі вучнямі – удзяляць ім асаблівую ўвагу, падтрымліваць, дапамагаць засвойваць матэрыял, працаваць некаторы час толькі з імі на ўроку, пакуль 1 і 2 групы працуюць самастойна, фарміраваць уменне тлумачыць арфаграму або пунктаграму, прагаворваць услых.

Пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага падыходу на ўроку я ўлічваю вялікую колькасць фактараў, сярод якіх хочацца выдзеліць наступныя:

1) тлумачу  новы  матэрыял для ўсіх аднолькава, г. зн. ва ўсіх вучняў ёсць магчымасць вучыцца ў аднолькавых умовах;

2) заканчваю  тлумачэнне новага  матэрыялу ўзорным адказам з выкарыстаннем апорных схем, табліц, графічных выяў;

3) выкарыстоўваю на ўроку ў вялікай колькасці наглядныя, дыдактычныя матэрыялы;

4) агульная пазнавальная мэта і задачы па тэме ўрока адзіныя, але кожны вырашае іх на сваім узроўні;

5) усе групы выконваюць свае заданні, але падчас праверкі іх – слухаць усім адзін аднаго;

6) перад кожным заданнем я канкрэтна стаўлю задачы і падводжу вынікі (адзнака за выкананыя заданні ў вуснай форме або паўрочным балам);

7) арганізоўваю самаправеркі, узаемаправеркі самастойна выкананых работ;

8) стараюся развіваць ўстойлівую увагу, бо трэба хутка пераходзіць ад аднаго віда работы да другога.

Дыферэнцыяцыю на ўроку я магу ажыццяўляць па аб’ёме і змесце работы, па прыёмах і ступені самастойнасці, пры замацаванні, пры паўтарэнні. Аднак у любым выпадку перад вучнямі стаўлю адзіную пазнавальную мэту, для дасягнення якой яны ідуць шляхамі, адпаведнымі іх здольнасцям і вучэбным магчымасцям. Пры гэтым усе кантрольныя, выніковыя работы адзіныя для ўсіх груп.

Канечне ж, на ўроку адбываецца пастаяннае ўзаемадзеянне дыферэнцыраванай і сумеснай работы груп. Прыкладную структуру ўрока беларускай мовы  з  прымяненнем  дыферэнцыраванага навучання можна адлюстраваць у выглядзе наступнай схемы:

 

Этап урока

Клас, група

Змест работы

Час

1

Увесь клас

Сумесная пастаноўка мэты, задач урока.

2 хв.

2

Увесь клас

Лінгвістычная размінка (загадкі, фразеалагізмы, гульні, іншая слоўніка-

вая работа).

 

3 хв.

3

1, 2, 3 групы

Дыферэнцыраванае паўтарэнне неабходнага матэрыялу (праверка да-

машняга задання, апорнае паўтарэнне для новага матэрыялу).

 

 

 

 

7 хв.

4

Увесь клас

Сумеснае тлумачэнне новага матэрыялу з апорай на паўтарэнне.

 

7 хв.

5

Увесь клас;

1, 2, 3 групы

Узор адказа, разважанне па схеме, графічнае абазначэнне, трэніровач-

ныя прыклады або дыферэнцыраванае замацаванне (паўторнае тлумачэнне для 3 групы ў выпадку неабходнасці)

 

 

5 хв.

6

Увесь клас;

1, 2, 3 групы

Практыкаванні на замацаванне (індывіду-

альная работа настаўні-

ка з 3 групай). Праверка работы кожнай групы з удзелам астатніх.

 

 

8 хв.

7

Увесь клас

Агульная праверка выні-

каў засваення матэрыялу:

самастойная работа, дык-

тант, тэставая работа, выкананне заданняў на камп’ютэры і г. д.

 

 

8 хв.

8

Увесь клас

Арганізацыя праверкі задання (сама/узаема-

праверка і г. д.)

2 хв.

9

1, 2, 3 групы

Дыферэнцыраванае дамашняе заданне, рэфлексія

3 хв.

 

Я прымяняю дыферэнцыраваны падыход на розных этапах урока, найчасцей выкарыстоўваю на этапах паўтарэння, замацавання, даю дыферэнцыраванае дамашняе заданне.

 

 

 

Этап паўтарэння

Тэма: Прыслоўе як часціна мовы (7 клас).

Тэарэтычны даведнік для ўсіх груп.

Прыслоўе – нязменная самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні дзе?, куды?, адкуль?,  калі?, як?, спалучаецца часцей за ўсё з дзеясловамі і залежыць ад іх: прыйшоў (калі?) раніцай, вярнуўся (куды?) дадому, напісаў (як?) добра, падаў (адкуль?) зверху.

Заданне для 1 групы. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Знайдзіце прыслоўі, вызначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.

1. Утром выпал снег.

2. Дверь распахнута настежь.

3. Я помог старику-соседу бескорыстно.

4. Радостно птицы поют.

5. Счастливо улыбаясь, бежал навстречу сын.

6. Сначала я зашел к директору.

Заданне для 2 групы. Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыслоўямі. Пастаўце да іх пытанні.

Звярнулі налева. Цяпер наша машына пайшла мякка. Аднак поплаў быў няроўным. Машыну кідала то ўправа, то ўлева. Але хутка нізіна мінулася, і машына пакаціла зноў весела і лёгка. Паводле Я. Скрыгана.

Заданне для  3 групы.  Прачытайце  слова злучэнні. Пастаўце пытанні да прыслоўяў.

Гаварыць спакойна, крыху зрабіў, стаяла побач, прыехаць дадому, далятала зблізку, бачылі-

ся пазаўчора, спрасонку не зразумеў, запомніць назаўсёды.

 

Этап замацавання

Тэма: Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”. “Просім у хату, госцейкі нашы!” (7 клас)

Вучні знаёмяцца з раздзеламі “Просім у хату, госцейкі нашы!”, “Хлеб і да хлеба”.

Заданне для 1 групы. Куфар – важнейшая рэч у гаспадарцы. Да гэтага прадмета ў паэтычных і  празаічных радках звяртаўся Уладзімір Караткевіч:

У пахучым куфры важка ўсё ляжала,

што сама бабуля працай рук прыдбала.

Быццам водар з поля пранясло ля хаты,

так запахла лугам, чабром і мятай.

Што меў на ўвазе пісьменнік, калі сказаў: “Праз куфар відаць жыццё чалавечае”? Пры адказе выкарыстайце тып маўлення разважанне.

 

Заданне для 2 групы. Выпраўце памылкі, правільна аб’яднайце прадмет і яго прызначэнне:

Калаўварот – земляны насып ўздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання.

Талака – прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, воўны.

Прызба – рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі ў выглядзе шырокага абруча з сеткаю.

Ступа – драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер або іншых грузаў.

Дзежка – драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь таўкачом.

Каромысла – драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашання цеста.

Рэшата – калектыўная дапамога ў гасадарчых работах, якая стала народным звычаем.

Заданне для  3 групы.  Ручнікі ў нашай краіне настолькі папулярныя, што сталі абавязковым атрыбутам традыцыйнага прыёму гасцей:

На ручніках, расшытых пеўнямі,

Хлеб – соль падносім для гасцей.

(С. Гаўрусёў)

Дзе яшчэ, акрамя прамога прызначэння, нашы продкі выкарыстоўвалі ручнікі?

 

Абагульняючы ўрок па тэме “Бяззлучнікавыя складаныя сказы”      (9 клас)

Заданне для 1 групы. Прачытайце сказы. Вызначце сэнсавыя адносіны паміж про­стымі часткамі складанага сказа. Пастаўце знакі прыпынку. Знайдзіце “трэці лішні сказ” у кожнай групе.

а)1. Адыходзіць было вельмі цяжка ў групе раненыя. (А. Кулакоўскі) 2. Новая мясціна адразу спадабалася хлопцам такое вакол раздолле, столькі ўсяго новага, цікавага.  (С.Александровіч) 3. На вёсцы чуліся ранішнія гукі недзе скрыпнуў калодзежны журавель бразнулі хатнія дзверы.     (А. Чарнышэвіч) б)1.Сціхне бура ясна стане. (А. Гурло) 2. Крыкнуць хацелася голас замер. (П. Броўка) 3. Рана ўстанеш многа зробіш. (Прыказка) в)1.Стаяць, нібы ў шлюбным убранні, беластволыя бярозы нахіліўся, як бы нечага спалохаўся, ядловец казачныя, у снежных зухаватых папахах, прытаіліся нiзкарослыя хвойкі. (Л. Кацкевіч) 2. Сонца плыве ў бязвоблачным блакіце вісіць над полем сіняватая пялёнка тугі. (І. Навуменка) 3. Пасціраліся і абцёрліся вуглы ў гармоніка палінялі залочаныя мяхі. (М.Лынъкоў)

 

Заданне для 2 групы. Прачытайце сказы. Падумайце, якія з іх бяззлучнікавыя складаныя, а якія — простыя. У складаных сказах абазначце квадратнымі
дужкамі межы простых частак і падкрэсліце ўсе граматычныя
асно-
вы, у простых падкрэсліце аднародныя члены
.

1.Прыгожыя яркія гладыёлусы і макі, палявыя рамонкі і званочкі замігцелі перад вачыма.  (М. Гамолка) 2.Пасля дзённага дажджу пахла жвіраватае каменне, маўчалі платы і хаты. (К. Чорны) 3.Хутка шчарбаты чайнік пачынае выказваць адзнакі непакою: падскоквае накрыўка, нос пускае гарачыя пырскі, увесь чайнік па­чынае трымцець, як у ліхаманцы. (М. Лынькоў) 4.Шмат дабра потым зрабіў Рымша добрым людзям: і грашамі памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў.           (К.Чорны) 5.Страко­зы ляталі над травой, у паветры таўкліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і знікалі — усе гэта прадказвала цёплыя дні.                  (К. Кірэенка) 6. Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сялібу ці ў млын малоць на хлеб збажыну — усе гэта вабіла хлапчыну. (Я. Колас)

 

Заданне для  3 групы. Выпішыце бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Расце на гэтым агародзе бульба, цвіце мак, уздымаюць галоўкі сланечнікі              (Б. Сачанка) 2.Хоць няма ветру, а ўсе роўна лес шумщь. (П.Пестрак) 3.У аголеных кустах пашумліваў вецер, і маркотна шуршэлі белыя струмені снегу ў парыжэлай траве. (Я. Колас) 4.Чарнела неба ад хмар, шумеў голым веццем узлесак. (В. Быкаў)

 

Дыферэнцыраванае дамашняе заданне

Тэма: Зваротак. Спосабы выражэння, знакі прыпынку (8 клас).

Агульнае заданне для ўсіх груп. Карыстаючыся апорным канспектам, выканайце практыкаванне 279 (Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 8-га кл. / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя – Мн.: НІА, 2009).

Заданне для 1 групы. Напісаць віншаванне ці ліст сябру з выкарыстаннем развітых звароткаў.

Заданне для 2 групы. Падабраць з тэкстаў мастацкай  літаратуры прыклады сказаў на правілы пастноўкі знакаў прыпынку пры зваротках.

 

Такім чынам,  ажыццяўляць  працэс  дыферэнцыяцыі можна на кожным з этапаў урока. Гэта дазваляе мне  рэалізаваць у навучанні наступныя прынцыпы:

1) праблемнасці (атрыманне вучнямі новых ведаў у выніку ўласнай актыўнай пазнавальнай дзейнасці);

2) узаеманавучання (мабілізацыя групавых, парных форм навучання);

3) індывідуалізацыі (арганізацыя дзейнасці з улікам індывідуальных здольнасцей);

4) стварэння матываці да атрымання новых ведаў, уменняў і навыкаў,  да  вывучэння  беларускай мовы і літаратуры.

 

Заключэнне

Кожны настаўнік жадае дасягнуць станоўчых вынікаў у  вучэбна-выхаваўчым  працэсе. Дыферэнцыраваны падыход да навучання, на маю думку, у поўнай  меры  можа  гэтаму  паспрыяць.

Выкарыстоўваючы  дыферэнцыраваны  падыход на ўроках беларускай мовы і літаратуры, я заўважыла дынаміку развіцця вучняў па  наступных  паказчыках:

1) цікавасць да навучання;

2) пошук пазнавальнай дзейнасці;

3) узаеманавучанне і саманавучанне;

4) любоў да роднай мовы.

У вучняў з’явілася цікавасць да такіх форм вучэбнай дзейнасці, як індывідуальная, парная, групавая. Дзеці сталі праяўляць ініцыятыву на ўроках, пераадольваць цяжкасці, бачыць праблемныя сітуацыі і знаходзіць шляхі іх вырашэння.

Такім чынам, удалае спалучэнне самых разнастайных метадаў і прыёмаў работы пры дыферэнцыраваным падыходзе, індывідуальная работа з моцнымі і слабымі вучнямі, у цэлым, даюць станоўчы вынік: павышаецца якасць ведаў у многіх вучняў, поспехі вучняў на алімпіядах, на самых  разнастайных  творчых конкурсах,  на  экзаменах  і  цэнтралізаваным тэсціраванні.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

 

ТЭМА: ЗВАРОТАК. ЗНАКІ  ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ СА ЗВАРОТКАМ.         (5 клас)

МЭТА:

  • пазнаёміць вучняў са звароткам, сэнсава-эмацыянальнымі магчымасцямі сказаў са звароткам;
  • выпрацоўваць уменне вызначаць зваротак у сказе, адрозніваць яго ад дзейніка, правільна інтанаваць і будаваць сказы са звароткам, перабудоўваць простыя сказы ў сказы са звароткам, абгрунтоўваць пастаноўку знакаў прыпынку ў іх;
  •  спрыяць фарміраванню пачуцця прыгажосці роднага слова, любові і павагі да роднай мовы і Радзімы.

 

ТЫП УРОКА: вывучэнне новага матэрыялу.

 

Ход урока

 

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Праверка дамашняга задання.
  • Якія члены сказа называюцца аднароднымі? З якой інтанацыяй яны вымаўляюцца?
  • Раскажыце пра знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, абапіраючыся на схемы:

О, О, О, О.

О і О.

і О, і О, і О.

О : О, О, О.

О, а О. О, але О.

  • Выкананне вучнямі рознаўзроўневых заданняў.
  • Праверка практыкавання 162 (вусна).
  • Складзіце сказ на кожную схему (вусна).

 

  1. Работа над тэмай урока.

Інфармацыйны этап.

(Паведамленне тэмы і мэты ўрока, паказ па мультымедыйным экране)

  • Успомніце, што вы ведаеце пра зваротак?
  • Звярніце ўвагу на словы Р. Барадуліна пра прыгажосць роднай мовы (Чытанне настаўнікам верша).

 

Ты ад маці, ты матчына,
Беларуская мова.
Зорамі растлумачана
Сэрцу кожнае слова.
Там, дзе ёсць ты, - пагоднее,
Дзе няма – там зімова.
Будзь для ўдзячных паходняю,
Беларуская мова.
                            Р. Барадулін.

  • Знайдзіце зваротак. Вызначце, ў якім месцы сказа ён стаіць.
  • У якім месцы сказа можа стаяць зваротак.

Чытанне правіла с. 95.

 

  1. Актуалізацыя ведаў па тэме. Папярэдні кантроль.
  1. Пісьмовая работа.

1 група – Вучні працуюць з карткамі (вусная праверка выканання задання).

2 і 3 групы – Работа над тэстам.

Самаправерка (адказы выведзены на мультымедыйны экран).

  1. Вусная работа.

Вучні трэцяй групы чытаюць правіла на с. 151 падручніка.

Вучні першай і другой груп працуюць над заданнем.

Заданне. Прааналізіруйце сказы са звароткамі ў вашых тэстах і зрабіце вывад пра ўжыванне знакаў прыпынку пры зваротках.

Вучні першай і другой груп робяць высновы. Настаўнік пры неабходнасці ўдакладняе, што калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік. Зваротак можа быць выражаны адным словам або словазлучэннем.

  1. Пісьмовая работа.  (для вучняў трэцяй групы; каля дошкі працуе вучань).

Заданне. Адзначце ў сказах з практыкавання 166 звароткі, назавіце іх месца ў сказах, растлумачце знакі прыпынку.

Вучні першай групы працуюць з карткай. Ім трэба перабудаваць простыя сказы ў сказы са звароткамі.

Узор: Арцём расчыніў акно. – Арцём, расчыні акно.

 

Фізкультхвілінка 

 

 

 

  1. Прамежкавы кантроль і карэкцыя ведаў па тэме.
  1. Пісьмовая работа.

Першая і другая групы працуюць з тэстам.

Трэцяя група працуе з тэстам-гульнёй.

Самаправерка. Вучні трэцяй група групы па ланцужку называюць звароткі ў сказах, а на мультымедыйным экране з’яўляецца адказ. Для першай і другой груп – адказ з сюрпрызам.

  1. Кантрольнае тэсціраванне.

(Самастойная праца вучняў пр. 167).

 

  1. Рэфлексія.
  • Азнаёмцеся з пытаннямі і абвядзіце кружочкам балы, якія адпавядаюць вашым адказам.

 

Ліст самаадчування

Прозвішча, імя …………………………………………………

  1. Ці спадабалася вам працаваць над заданнямі сёння на ўроку?

1  2  3  4  5  6  7  8  9  10

  1. Ці выканалі вы запланаваныя для вашага ўзроўню задачы?

1  2  3  4  5  6  7  8  9  10

  1. Які настрой быў у вас на ўроку?

1  2  3  4  5  6  7  8  9  10

 

 

Выстаўленне адзнак за ўрок.

 

  1. Дамашняе заданне.

Першая група - складзіце і запішыце па тры сказы, у якіх словы сябры, край з’яўляліся б:

а) дзейнікамі;

б) дапаўненнямі;

в) звароткамі.

Другая і трэцяя групы – пр. 168. Спісаць сказы, расставіць прапушчаныя знакі прыпынку, падкрэсліць звароткі, назваць спосаб іх выражэння.

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

 

Тэма ўрока: Сэнсавыя разрады прыметнікаў    (6 клас)

 

Мэта ўрока: працягваць вывучаць прыметнік як самастойную часціну     мовы; пазнаёміць з яго сэнсавымі разрадамі; выпрацоўваць уменне размяжоўваць разрады прыметнікаў,  развіваць уменне аналізаваць моўны матэрыял, параўноўваць і рабіць вывады; развіваць лагічнае мысленне,удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; выхоўваць цікавасць да прадмета, пачуццё адказнасці за вынікі сваёй працы, уменне слухаць і паважаць суразмоўцу.

 

Тып урока: вывучэнне і першаснае замацаванне матэрыялу.

 

Абсталяванне: Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р.Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009; карткі з заданнямі; мультымедыйны праектар; табліца «Сэнсавыя разрады прыметнікаў».

 

                                     

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

-Добры дзень, сядайце, калі ласка.

Калі ласка, дзякуй, добры дзень-

Ветлівыя словы чую ад людзей.

Я таксама буду імі даражыць,

З ветлівымі словамі лёгка жыць.

 

ІІ. Праверка дамашняга задання.

  1. Пр.184 (даць тэксту загаловак, спісаць, раскрываючы дужкі і дапасоўваючы прыметнікі да назоўнікаў).
  2.  
  3. Франтальнае вуснае апытванне.

- Што называецца прыметнікам?

- Пачатковая форма прыметніка…

- Назавіце марфалагічныя прыметы прыметніка.

- Якая сінтаксічная роля прыметніка?

- Прывядзіце прыклады словазвучэнняў «прыметнік+назоўнік».

 

3. Індывідуальныя заданні.

№1. Запішыце тэкст, раскрываючы дужкі (заданне выконвайце на картцы).

Мы з вамі нарадзіліся і жывём у Беларусі. На карце яна падобна на (прыгожая кляновая) лісток. Жыхары Беларусі – людзі (гасцінны, працавіты, ветлівы).

№2. Запішыце тэкст, замест шматкроп'яў падбярыце прыметнікі (заданне выконвайце на картцы).

Колеры нашай зямлі  - …  і  … .Гэта край  … лясоў, … азёр. Край, куды вяртаюцца з … поўдня буслы. Дзе ў пушчах пасвяцца статкі … зуброў, дзе цвіце … лён, дзе неба заўсёды … і … .

№3. Складзіце з наступнымі лексічнымі адзінкамі сказы.

Белавежская пушча, Францыск Скарына, Янка Купала і Якуб Колас.

№4. Падкрэсліце прыметнікі.

Зямлю беларускую

Са сцежкаю вузкаю,

З чырвонай рабінаю

Заву я любімаю.

З матулінай ласкаю,

З бабулінай казкаю

На свеце такая адна.

 

4.Сінтаксічны разбор сказа

Суседзі лічаць беларусаў сціплымі і спакойнымі людзьмі.

 

 

Дадатковае заданне.

Вучань выконваў заданне і зрабіў памылкі ў сказе. Праверце і выпраўце іх. Растлумачце, чаму яны дапушчаны.

Як ты дорага мне, мая родная мова,

Мілагучная, звонкая, спеўная слова.

 

5. Праверка і ацэнка выканання заданняў.

 

ІІІ. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

-Сёння на ўроку мы працягваем вывучаць прыметнік як самастойную часціну мовы.

Тэма нашага ўрока :  Сэнсавыя разрады прыметнікаў.

Мэты ўрока: пазнаёміцца з сэнсавымі разрадамі прыметніка; выпрацоўваць уменне размяжоўваць разрады прыметнікаў;  развіваць уменне аналізаваць моўны матэрыял, параўноўваць і рабіць вывады; выкарыстоўваць прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні.

 

ІV.Тлумачэнне новага матэрыялу.

  1. Аналіз моўнай з’явы: праблемнае пытанне.

Трэніроўка памяці садзейнічае эфектыўнасці навучання. Зараз я вам пакажу запіс, вы прачытаеце яго, і паспрабуеце адказаць на пытанні. Праз узнаўленне слоў мы будзем даваць характарыстыкі прыметніку.

Пахмурны, ясны, гусь, блакітны, высока, цётчын, драўляны

  1. Які з прыметнікаў характырызуе сённяшні дзень?
  2. Сярод прыметнікаў быў назоўнік, назавіце яго.
  3. Сярод прыметнікаў было прыслоўе, назавіце яго.
  4. Які з прыметнікаў абазначае прымету прадмета паводле колеру?
  5. Які з прыметнікаў мы аднясём да прыналежных?
  6. Які з прыметнікаў мы аднясём да адносных?
  • Мы не змаглі даць адказы на апошнія пытанні, таму што яшчэ не вывучалі разрады прыметнікаў.
  1. Паведамленне настаўніка па тэме ўрока з адначасовым аналізам моўнай з’явы (праца з табліцай  “Сэнсавыя разрады прыметнікаў”, якая ёсць на стале ў кожнага вучня).
  • Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх формы, памеру, колеру, знешніх, фізічных і душэўных уласцівасцей. Якасныя прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія? і могуць спалучацца са словамі вельмі, надта: вельмі добры.
  • Што ў мяне ў руках? ( яблык)
  • Якога ён колеру?(чырвоны)
  • Якой формы?( круглы)
  • Які па памеру? (маленькі)
  • Які можа быць на смак? (смачны, кіслы, салодкі, сочны)

( На экране малюнак ваўка, лісы, зайца)

  • Давайце назавём унутраныя якасці гэтых жывёл ( воўк злы, ліса хітрая, заяц труслівы).
  • Усе названыя намі прыметнікі якасныя.
  • Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх адносін да матэрыялу ці рэчыва, месца, часу і інш. Адносныя прыметнікі адказваюць на тыя ж пытанні, што і якасныя, але не спалучаюцца са словамі вельмі, надта.
  • Дзе вырас  мой яблык? (У садзе, садовы яблык - прымета паводле адносін да месца).
  • У мяне ў руках аловак. З якога матэрыялу ён зроблены? (З дрэва, драўляны аловак – прымета паволе адносін да матэрыялу). Дзе жывуць воўк, ліса, заяц? ( У лесе. Значыць гэта звяры якія? Лясныя). Гэта адносныя прыметнікі.
  •  Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх прыналежнасці чалавеку або жывёлам, птушкам, рыбам і т.д. Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанні чый? чыя? чыё? чые? і не спалучаюцца са словамі вельмі, надта.
  • Чый парфель я ўзяла?( Дашын).

( На экране малюнак гнязда). Чыё гэта гняздо? ( Буслава).

На экране малюнак (шляпа)

  •  Прыдумайце і запішыце ў табліцу 3 прыметніка розных разрадаў да слова шляпа.( Новая, саламяная, Каціна)
  •  
  1. Фізкультхвілінка.

 

  1. . Першаснае замацаванне набытых ведаў. Узнаўляльная гутарка.

- На якія разрады падзяляюцца прыметнікі?

- Што абазначаюць якасныя прыметнікі

- Што абазначаюць адносныя прыметнікі?

- Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?

 

  1. І. Фарміраванне ўменняў і навыкаў.
  1. Знаходжанне і тлумачэнне моўнай з’явы. Запаўненне ніжняй часткі табліцы “Сэнсавыя разрады прыметнікаў”.

На экране словазлучэнні.

  •  Размяркуйце прыметнікі па разрадах у тры слупкі табліцы: якасныя, адносныя, прыналежныя.

Высокія яліны, уважлівы чалавек, братавы боты, пісьмовы стол, вясенні лес, цётчын падарунак, белыя кветкі, балотны мох, маладая канюшына.

(Вучні чытаюць запісаныя словазлучэнні і тлумачаць свой выбар).

 

  1. Работа ў парах.

Гульня “Знайдзі чацвёрты лішні прыметнік” і растлумач свой выбар.

а) Вясковы, малы, сёлетні, навучальны;

б) вішнёвы, рыбін, лісіны, птушыны;

в) жалезны, кіслы, доўгі, шкодны.

        3. Самастойная праца з наступнай праверкай

   Утварыце прыметнікі ад выдзеленых назоўнікаў. Словазлучэнні запішыце. Вызначце разрад прыметнікаў.

След ваўка, бераг ракі, сок з вішань, акно суседкі, сядзіба лесніка, кнігі для дзяцей, сад школы, скура лісы, таварыш Пеці, тканіна з шэрсці, ліст клёна.

 

     4. Праца з падручнікам (Пр. 195.,с. 104)

-Прачытайце і скажыце, у якіх сказах выдзеленыя прыметнікі ўжыты ў прамым значэнні, а ў якіх – у пераносным.

Адкажыце на пытанні.

Чытанне правіла.

 

VІІ. Рэфлексія.

  • Сёння ў пачатку ўрока мы пасеялі зярняткі    ( гэта новы матэрыял,які я вам тлумачыла). А зараз убачым, ці ўзыдуць яны, ці будзе багаты ўраджай (якасць  засваення).

(На экране – узараная глеба).

  • Вам неабходна размеркаваць прыметнікі па разрадах. Кожны правільны адказ – каласок.

Круглы, гарадскі, бабулін, глыбокі, птушыны, кароткі, ветлівы,  вавёрчын, тонкі, шэры, дзіцячы, дзядулеў, паўднёвы, хатні,цяжкі, народны, добры, блакітны, бетонны.

VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Вы сёння добра папрацавалі. Успомніце, які матэрыял вы засвоілі.      (Вывучалі разрады прыметнікаў, вучыліся размяжоўваць якасныя, адносныя, прыналежныя прыметнікі.)

      Каменціраванае выстаўленне адзнак.

 

ІХ. Дамашняе заданне.

Пр. 196. (Спісаць, вызначыць разрад прыметнікаў паводле значэння).

Вывучыць табліцу “Сэнсавыя разрады прыметнікаў”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.