Новости проекта
«Учитель для Беларуси»
ВНИМАНИЕ! Технические работы
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 97 человек

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ «РАЗВІЦЦЁ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ Ў 5, 8 КЛАСАХ»

Дата: 14 декабря 2018 в 10:30

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Лоеўская сярэдняя школа імя А. В. Казлова»

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

 «РАЗВІЦЦЁ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ  Ў 5, 8 КЛАСАХ»

Гапон Святлана Вячаславаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8 (029) 147-97-17;

e-mail: loewschool@tut.by

1  Інфармацыйны блок

  1. . Названне тэмы вопыту

Развіццё крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

1.2. Актуальнасць вопыту

У наш час, час інтэрнэту трэба імкнуцца не адбіць цікавасць  вучня да кнігі, сфарміраваць станоўчыя адносіны да літаратуры, даць трывалыя веды па мове.

Сёння вучня трэба зацікавіць, каб з’явілася жаданне прачытаць: урыўкам, цікавай сцэнай, незвычайным пытаннем, праз малюнак.

Галоўнае для мяне – навучыць сваіх выхаванцаў бачыць прыгожае, адстойваць сваю думку, быць свабодным і цікавым чалавекам у зносінах у нашым бурлівым жыцці, выбраць з усёй разнастайнасці (асабліва ў літаратуры ) штосьці важнае і патрэбнае для сябе і для жыцця.

Існуюць самыя разнастайныя методыкі выкладання, педагагічныя тэхналогіі, у кожнага настаўніка  ёсць свае сакрэты педагагічнага майстэрства.

За сваю педагагічную дзейнасць шмат якія метады і прыёмы сучасных тэхналогій спрабавала, але кожны раз, аналізуючы вынікі працы вучняў і іх дасягненні, ад многіх адмовілася – не маё, а калі не падабаецца мне, ці можа падабацца маім вучням? Урэшце спынілася на тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.

1.3. Мэта і задачы вопыту

Мэта дадзенай работы - адлюставанне спецыфікі выкарыстання тэхналогіі развіцця  крытычныга мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Зыходзячы з пастаўленай мэты, пры напісанні работы мной ставіліся наступныя задачы:

1) выявіць сутнасць паняцця крытычнага мыслення;

2) адлюстраваць асноўныя стадыі  тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення;

3) апісаць метадычныя прыёмы, іх выкарыстанне на ўроках беларускай мовы і літаратуры;

4) садзейнічаць развіццю цікавасці сярод педагогаў да выкарыстання тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення ў навучальным працэсе.

Спадзяюся, што матэрыялы дадзенай работы дапамогуць настаўнікам-філолагам арганізаваць вучэбны працэс  так, каб выклікаць у вучняў цікавасць да прадмета.

1.4. Працягласць работы над вопытам  

 Вопыт фарміраваўся на працягу 4 гадоў. Спачатку я пазнаёмілася з тэарэтычным і практычным матэрыялам па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, яе выкарыстаннем на ўроках беларускай мовы і літаратуры,  з навукова-метадычнай літаратурай. Затым - з вопытам работы настаўнікаў, якія выкарыстоўваюць ў сваёй практыцы дадзеную тэхналогію. З 2013 года я стала выкарыстоўваць на сваіх уроках прыёмы крытычнага мыслення.

2  Апісанне тэхналогіі вопыту

2.1. Вядучая ідэя вопыту

Для таго, каб выпрацаваць у вучняў уласнае бачанне, уменне аргументаванага доказу, прыняцця незалежных прадуманых рашэнняў, неабходна зрабіць так, каб працэс навучання змяшчаў у сабе падмурак для новых ідэй па разумовай дзейнасці. З мэтай рашэння дадзенага пытання вызначана вядучая ідэя маёй педагагічнай дзейнасці – выкарыстанне тэхналогіі крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры, як эфектыўнага сродку развіцця творчых здольнасцей вучняў.

2.2. Апісанне сутнасці вопыту

Мая задача, як настаўніка, – пабудаваць урок літаратуры або мовы так, каб навучыць вучня разважаць над прачытаным, задаваць пытанні і знаходзіць адказы, здзяйсняць адкрыцці і радавацца працэсу пошуку. Разгледзім апрабаваныя мной найбольш эфектыўныя метады і прыёмы развіцця крытычнага мыслення вучняў, якія дазваляюць ім свядома і канструктыўна вырашаць канкрэтна-пазнавальныя задачы, засвойваць канкрэтны змест прадмета асэнсоўваць уласную дзейнасць у гэтым напрамку, авалодваць рэфлексіўнымі механізмамі .

Паняцце крытычнага мыслення. З самой назвы тэхналогіі вынікае, што  яна ўяўляе  сабой  працэс фарміравання такой неабходнай на сёння якасці асобы, як уменне крытычна мысліць, крэатыўна, творча вырашаць надзённыя праблемы.

“Акадэмічны” Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (том 2) раскрывае адно з лексічных значэнняў слова “крытычна” наступным чынам: “Крытычна” 

1. Які заключае  ў сабе крытыку, з’яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі. Крытычны артыкул. Крытычная літаратура.

2. Здольны крытычна адносіцца да каго-, чаго-небудзь. Крытычны розум.

Крытычна думаць – гэта значыць:

1) праяўляць пэўную зацікаўленасць да чаго- ці каго-небудзь;

2) ставіць перад сабой пытанні і праблемы, умець шукаць адказы на іх;

3) па мажлівасці выкарыстоўваць даследчыя метады;

4) выпрацоўваць уласную пазіцыю і здольнасць адстаяць яе пры дапамозе адпаведных доказаў;

5) быць уважлівым да аргументаў апанента і лагічна іх асэнсоўваць [1, с.136].

Выкарыстанне тэхналогіі крытычнага мыслення дапамагае сучаснаму вучню выпрацаваць наступныя ўменні, неабходныя для творчай рэалізацыі:

1) крытычна разважаць і самастойна прымаць рашэнні;

2) прымяняць атрыманыя веды як у стандартных сітуацыях, так і ў сітуацыях няпэўнасці;

3) ставіць новыя пытанні;

4) разумець і паважаць вучняў-партнёраў;

5) самастойна і свядома дзейнічаць з мэтай дасягнення пастаўленых задач;

6) працаваць самастойна і ў групе.

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення вучняў мае тры асноўныя стадыі: выклік, асэнсаванне, рэфлексія. (Дадатак 1)

 

Тэхналогія крытычнага мыслення садзейнічае эфектыўнай рабоце вучня з тэкстам, у працэсе якой пададзены тэарэтычны матэрыял лёгка асэнсоўваецца. У выніку ў яго фарміруецца здольнасць да аналітычнага разважання.

Асноўныя мэты на этапе выкліку:

  • актуалізацыя ў вучняў вопыту і раней набытых ведаў;
  • актывізацыя дзейнасці навучэнцаў;
  • фарміраванне матывацыі да вывучання запланаванай праграмай тэмы;
  • пастаноўка вучнямі індывідуальнай мэты пры вывучэнні матэрыялу як на ўроку, так і дома.

На этапе выкліку можна выкарыстаць прыём прагназавання па ключавых словах-тэрмінах.

Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Назоўнік” у 5 класе я на дошцы запісваю наступныя словы-тэрміны: назоўнік, пачатковая форма, род, лік, скланенне, шума-шуму, у лесе- у лесі? Па гэтых словах прапаноўваю вучням скласці невялікі лінгвістычны тэкст і запісаць у сшыткі. Пасля заслухоўваю два-тры аповеды. І вынікам выкліку стаўлю пытанне: ” Што б вы хацелі даведацца, зыходзячы з прапанаваных слоў, створаных вамі лінгвістычных паведамленняў?”

Яшчэ адзін цікавы і займальны этап выкліку – гэта “Альтэрнатыўны тэст”. Класу прапаноўваю па яшчэ не вывучанай тэме паслухаць ланцужок правільных і памылковых сцвярджэнняў, з якіх пазней вучні выбіраюць толькі тыя, што з’яўляюцца сапраўднымі.

Так, перад вывучэннем тэмы “Аднасастаўныя сказы” ў 8 класе агучваю некалькі сцвярджэнняў (паказваю на экране мультымедыйнай устаноўкі), каб вучні маглі зрокава назіраць за пададзенымі фактамі, і прапаноўваю выбраць тыя з іх, што на іх думку з’яўляюцца правільнымі, абгрунтаваць свае меркаванні.

1. Аднасастаўны сказ – гэта сказ, у якім адна граматычная аснова.

2. Аднасастаўным сказам называецца сказ, у якім граматычная аснова

    складаецца з галоўнага члена сказа.

3. Аднасастаўны сказ не можа быць развітым?

4. Аднасастаўны сказ можа быць развітым.

5. Знайдзіце правільнае сцвярджэнне: Прыгожая раніца

  а) двухсастаўны, развіты сказ;

  б) аднасастаўны, развіты сказ;

  в) двухсастаўны, неразвіты;

  г) аднасастаўны, развіты.

       Адказ: 2, 4, 5 б).

На сваіх уроках выкарыстоўваю табліцу ”Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся”. Тут важна звяртаць увагу на запаўненне першай і другой яе калонак.

Так, перад аналізам верша М.Багдановіча “Раманс” вучні спачатку ўспамінаюць усё, што ім вядома па дадзенай тэме. Пасля калектыўнага абмеркавання звесткі запісваюць у першую калонку, затым фармулююць і пазначаюць у калонцы “Хачу даведацца” пытанні, якія іх зацікавілі. Праслухаўшы паведамленні вучняў, запаўняюць апошнюю калонку “Даведаўся”. (Дадатак 2)

Інфармацыя, атрыманая на стадыі выкліку, выслухоўваецца, запісваецца, абмяркоўваецца. Работа вядзецца індывідуальна, у парах, у групах.

На этапе асэнсавання вучні знаёмяцца з новай інфармацыяй (тэкст, лекцыя, матэрыял параграфа). Важна, каб на гэтым этапе ўрока вучні адсочвалі ўласнае разуменне новай для іх інфармацыі, сістэматызавалі яе, суадносілі ўжо вядомае з новым, не выпускалі з поля зроку і рэалізоўвалі мэту, якая была пастаўлена на стадыі выкліку. Галоўнае на другім этапе – засваенне вучнямі эфектыўных спосабаў работы з інфармацыяй.

Прыём “пазнака на палях” дазваляе вучням свядома і ўважліва адсочваць уласнае разуменне прачытанага тэксту. Перш чым выкарыстоўваць гэты прыём у вучэбным працэсе я знаёмлю вучняў з наступнымі агульнапрынятымі пазнакамі:

V – інфармацыя, якая ўжо была вядома вучню;

-  – усё тое, што ідзе ўразрэз з набытымі раней ведамі;

+ – фіксуецца інфармацыя, з якой вучань сустракаецца ўпершыню;

? – незразумелая для вучня інфармацыя, якая патрабуе новых звестак, выклікае пытанні.

Так, напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Граматычнае значэнне словазлучэння” ў 8 класе прапаноўваю вучням, карыстаючыся алоўкам, пазнаёміцца з матэрыялам § 6, 7  [4, с.30], пазначыць інфармацыю ўмоўнымі абазначэннямі. Пасля разам запаўняем маркіровачную табліцу ў сшытках. (Дадатак 3)

 Прыём “пазнака на палях” робіць “празрыстым працэс назапашвання інфармацыі, шлях ад “старых” ведаў да “новых”, садзейнічае эфектыўнаму засваенню новай інфармацыі, развівае здольнасць не прымаць на павер любую інфармацыю, фарміруе камунікатыўныя ўменні, стымулюе далейшае вывучанне тэмы” [ 2, с.31].

Вялікае значэнне ў тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення мае прыём “тоўстыя” і “тонкія” пытанні, які фарміруе ўменне працаваць з пытаннямі.

Напрыклад, пры правядзенні абагульняючага ўрока ў 5 класе па тэме “Сінтаксіс і пунктуацыя” выкарыстоўваю прыём “тонкія” і “тоўстыя” пытанні. (Дадатак 4)

На этапе асэнсавання я выкарыстоўваю прыём “двайны дзённік”. Гэты прыём падштурхоўвае асобных вучняў чытаць ўважліва і звязваць тое, што яны чытаюць, з пытаннямі і праблемамі, якія іх хвалююць. Яны асабліва карысныя, калі навучэнцы чытаюць даволі доўгія тэксты не падчас заняткаў, а дома. Каб зрабіць двайны дзённік, дастаткова правесці вертыкальную лінію пасярод чыстага аркуша паперы. У левым слупку вучні пазначаюць, якая частка тэксту прыцягнула іх асаблівую ўвагу. У правым слупку яны павінны напісаць каментар пра сказ, які яны адзначылі злева; што менавіта ў гэтай цытаце прымусіла іх яго запісаць? Пра што ён прымусіў іх падумаць? Якім пытаннем яны задаюцца ў сувязі з гэтай цытатай?

Чытаючы тэкст, вучні робяць запісы ў табліцы.

Узор запісу, які быў зроблены вучням 8 класа, пры вывучанні філасофскай лірыкі.

                     Цытаты

                Каментарыі

  1. Чалавеку патрэбна не слова,

А людская ўвага і ласка.

Вельмі важна, каб у чалавека быў сябар, які яго зразумее ў любой сітуацыі.

  1. І каб сам быў шчаслівы.

    Калі шчасце прыносім другому.

Сапраўднае шчасце ў тым, калі каля цябе шчаслівага, шчаслівыя людзі.

  1. Жыцце даецца, каб жыцце 

         тварыць.

    Не марнаваць, не нішчыць, не  

    бурыць – тварыць.

Тварыць, жыць не толькі для сябе, але і для іншых, атрымоўваць пры гэтым асалоду жыцця.

Апошнім этапам па тэхналогіі развіцця крытычнага асэнсавання з’ўляецца рэфлексія (разважанне), на якім у вучняў фарміруюцца ўласныя думкі да вывучанага матэрыялу,  прыводзяцца ў сістэму новыя веды па тэме і, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, плануюцца шляхі далейшага пошуку для вучэбнай дзейнасці.

На этапе рэфлексіі настаўнік пры неабходнасці заканчвае з класам запаўненне маркіровачнай табліцы ”Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся”, асабліва акцэнтуючы ўвагу на апошняй яе калонцы. Пад канец урока можна вярнуцца да ключавых слоў, да правільных і памылковых сцвярджэнняў, прывесці ў сістэму паблытаныя ланцужкі.

Эфектыўным прыёмам развіцця крытычнага мыслення з’яўляецца “складанне кластара”. “Кластар – гэта графічная арганізацыя вучэбнага матэрыялу, якая акрэслівае сэнсавае поле таго ці іншага паняцця, праблемы, выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і іх графічнае афармленне ў пэўным парадку ў выглядзе гронкі, якая дапамагае вучням сістэматызаваць інфармацыю” [1, с.151]. На сваіх уроках я выкарыстоўваю гэты прыём. Запісваю тэму ў кола пасярэдзіне класнай дошкі, а вакол цэнтральнага кола запісваю галоўныя падтэмы. Прашу вучняў узгадаць факты, якія яны яшчэ не ведаюць.Гэтыя пытанні, вядома, і складаюць мэты іх даследавання.

Вось адзін з прыкладаў кластара пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык” у 8 классе. (Дадатак 5)

Цікавай творчай формай рэфлексіі з’яўляецца сінквейн (верш, які патрабуе аналізу, сінтэзу і абагульнення інфармацыі ў кароткіх выразах). Ён вучыць свядома выкарыстоўваць паняцці і вызначаць уласныя адносіны да праблемы. У перакладзе з французскай мовы слова “сінквейн” абазначае “пяць”. Такім чынам, гэта верш, які складаецца з пяці радкоў і пішацца па наступных правілах :

1) на першым радку запісваецца адным словам тэма гаворкі;

2) на другім радку – апісанне тэмы двума словамі-прыметнікамі;

3) на трэцім – дзеянні, што адносяцца да тэмы сінквейна;

4) чацвёрты радок – гэта фраза, сказ з чатырох слоў, з дапамогай якіх вучань выказвае свае адносіны да тэмы;

5) апошні радок – слова-рэзюмэ, сінонім з аднаго слова, якое паўтарае сутнасць тэмы, дае ёй новую інтэрпрэтацыю.

Гэты прыём я прымяняю амаль на кожным уроку, бо ён стварае спрыяльныя ўмовы для крэатыўнай самарэалізацыі асобы вучня, развівае яго пазнавальныя здольнасці і ўмацоўвае маральны патэнцыял.

Вось прыклад такога верша , які быў напісаны пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык” у 8 класе.

                                     Глечык

                            Малады, адказны

                           Вучыўся, змагаўся, абараняўся

                           Крыўду на маці трымаў

                           Баец

На стадыі рэфлексіі ажыццяўляецца аналіз, творчая перапрацоўка вывучанай інфармацыі.

Крытычнае мысленне – гэта бесперапыннае вучэнне, якое можа быць прыменена да новых сітуацый: вучэнне ўмацоўваецца, калі яно абапіраецца на папярэднія веды, на іх вопыт. Усё гэта дае магчымасць вучням звязаць тое, што яны ведаюць з новай інфармацыяй.

2.3. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Рэзультатыўнасць вопыту падцвярджаецца  дасягненнямі вучняў:

Вынікі другога этапурэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Навуч.год

Клас

Прозвішча, імя вучня

Вынік

2013/2014

    9

Лысенка Кацярына

  1 месца

2014/2015

    10

Лысенка Кацярына

  1 месца

2015/2016

    11

Лысенка Кацярына

  1 месца

2015/2016

    7

Кошчанка Ганна

  1 месца

Вынікі конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” (абласны этап)

2009/2010

  9

Кукса Аляксандр

Дыплом 3 ст.

2010/2011

  8

Плюшчай Анастасія

Дыплом 3 ст.

2014/2015

  10

Лысенка Кацярына

Дыплом 3 ст.

Вынікі ЦТ

Нав.год

Усяго

вучняў

21-30

31-40

41-50

51-60

61-70

71-80

81-90

Сяр.бал

2012-2013

23

3

2

1

3

3

2

3

44,48

Нав.год

Усяго

вучняў

10-19

20-35

36-65

66-85

86-100

Сяр.бал

2015-2016

21

2

4

9

4

2

52,52

У 2012/2013 навучальным годзе самы высокі бал на ЦТ- 98 (Паўлюшчанка Марыя), а ў 2015/2016 – 96 ( Крупейчанка Анастасія).

 Вопытам  сваёй працы я дзялілася:

  1. на раённым семінары па тэме “Новыя формы і метады работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры” ў 2013 годзе;
  2. на жнівеньскай  раённай нарадзе педагагічных работнікаў па тэме “Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій у выкладанні беларускай мовы і літаратуры” ў 2014 годзе;
  3. з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на пасяджэннях МА .

3. Заключэннне

Кожны настаўнік жадае дасягнуць станоўчых вынікаў у адукацыйным працэсе. Самае важнае для настаўніка – убачыць у кожным вучні Асобу, дапамагчы знайсці сябе, свой шлях, сваё прызнанне.

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры прадугледжвае роўныя партнёрскія адносіны як у сэнсе зносін, так і ў сэнсе канструявання ведаў, якія нараджаюцца ў працэсе навучання.

Выкарыстоўваючы тэхналогію крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры, мы заўважаем дынаміку развіцця вучняў па наступных паказчыках:

  1. рост матывацыі ў навучанні, у самаразвіцці;
  2. пашырэнне кругаагляду  і інтэлектуальнага ўзаемаўзбагачэння;
  3. фарміраванне самастойнага мыслення;
  4. уменне слухаць, адстойваць свае погляды, перакананні, творча падыходзіць да рашэння той ці іншай праблемы;
  5. любоў да роднай мовы. 

У вучняў з’ўляецца  цікавасць да такіх форм вучэбнай дзейнасці, як індывідуальная, парная, групавая. Яны сталі лепш фармуляваць пытанні для высвятлення істотных прымет прадмета ці з’явы, разумець асаблівасці вывучаемых мастацкіх твораў, навучыліся весці дыялогі і слухаць апанента, рабіць рэцэнзію на адказ  аднакласнікаў, імкнуцца праяўляць ініцыятыву на ўроках.

Такім чынам, цаню тыя ўрокі, на якіх вучні маюць магчымасць раскрыць свае здольнасці, праявіць творчасць, каб максімальна рэалізаваць сябе ў будучым. Для мяне галоўнае – усё, што я раблю, павінна працаваць на асобасны рост вучняў.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Жуковіч, М.В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М. В. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2015.С.135 – 154.
  2. Ігнатовіч, В.Г. Развіццё крытычнага мыслення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ В.Г.Ігнатовіч, В.А.Сідаровіч// Беларуская мова і літаратура. – 2011. - №5 – С. 28 – 35.
  3. Муштавинская, И.В. Технология развития критического мышления: научно-методическое осмысление/ И.В.Муштавинская// Методист. – 2002- №2. С.30 – 38.
  4. Руцкая, А. Выкарыстанне новых тэхналогій пры вывучэнні літаратуры /  А. Руцкая//  Беларуская мова і літаратура – 2004. -  №5 – С. 7 – 12.
  5. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: больш за 65 тыс. Слоў/ пад рэд. М.Р.Судніка, М.Н.Крыўко. –  4-е выд. – Мінск: БелЭн, 2005. – 784 с.
  6. Бадзевіч, З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. і рус. мовамі навучання/ З.І.  Бадзевіч, І.М. Саматыя. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: НІА, 2015. – 288 с.
  7. Красней В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. і рус. мовамі навучання/ В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль, В.І.Несцяровіч, Л.С.Васюковіч. – Мінск: НІА, 2015.
  8. Лазарук М.А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.А.Лазарук, В.І.Русілка, І.М.Слесарава. – Мінск: НІА, 2011. – 360 с.

Дадаткі

Дадатак 1

Этапы(стадыі) развіцця крытычнага мыслення

Графічныя арганізатары

Неграфічныя арганізатары

Выклік

-актуалізацыя вядомага;

-абуджэнне цікавасці да тэмы;

-пастаноўка вучнем уласных мэтаў навучання.

Прыём прагназавання, прыем “кошык ідэй, паняццяў і імёнаў”, табліца “Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся”, альтэрнатыўны тэст, прыём паблытаных лагічных ланцужкоў, прыём вольнага пісьма.

Гутарка, лінгвістычны тэкст, складанне спіса вядомай інфармацыі, правільныя і няправільныя сцвярджэнні, ключавыя словы і выразы, “мазгавы штурм”.

Асэнсаванне

-атрыманне новай інфармацыі;

-карэктыроўка вучнем пастаўленых мэтаў навучання.

Свабоднае пісьмо; ІНСЭРТ;

“тоўстыя” і “тонкія” пытанні; пазнака на

палях; двайны дзённік.

Работа з падручнікам, “чытанне са стопамі”, пошук адказаў на пытанні, гутарка, крытычны адбор матэрыялу на зададзеную тэму, аналіз крытычнага артыкула, дыскусія, работа з тэкстам.

Рэфлексія

- фарміраванне асабістага меркавання і адносін да матэрыялу.

Табліца “ Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся”; кластар; сінквейн; двайны дзённік.

Устанаўленне прычынна-выніковых сувязей паміж блокамі інфармацыі;

правільныя і няправільныя сцвярджэнні, дыскусіі, водгукі, эсе.

Дадатак 2

            Ведаю

    Хачу даведацца

      Даведаўся

Першыя дзіцячыя гады М. Багдановіча прайшлі ў Беларусі.

У якім годзе напісаны верш?

У 1912 годзе.

Што такое раманс. Твор адносіцца да інтымнай лірыкі.

Што паслужыла да стварэння верша?

Радкі французскага паэта Сюлі Прудома.

Даследчыкі лічаць, што верш прысвечаны Ганне Кукуевай.

Пакладзены на музыку.

Хто аўтар музычнага твора на словы верша?

А.Багатыроў, С.Рак-Міхайлоўскі, апрацоўка А.Багатырова.

Адзін з шэдэўраў беларускай літаратуры.

Што робіць гэты твор неўміручым?

Таленавітае выкарыстанне мастацкіх сродкаў, найперш паўтораў, якія надаюць музыкальнасць; вобразаў-сімвалаў.

Верш “Раманс” – адзін твор лірыкі любоўных перажыванняў у “Вянку”, які не мае канкрэтнага адрасата.

Дадатак 3

            V

            -

            +

           ?

  1. Што такое словазлучэнне?
  2. 2. Сэнсавая сувязь слоў
  3.     у словазлучэннях.
  4. 3. Граматычная сувязь ў словазлучэннях.
  5. 4. - = -не словазлучэнне.
  6. 5. Іменныя словазлучэнні.
  7. 6. Дзеяслоўныя
  8.     словазлучэнні.

Фразеалагізмы.

(ахілесава пята, даць слова)

  1. Прыслоўныя

словазлучэнні

  1. Простыя і

складаныя  

словазлучэнні

1.Граматычные значэнне словазлучэнняў:

  • прадмет і яго прымета;
  • дзеянне прадмета;
  • дзеянне і яго прымета;
  • прымета і яго ступень

Дадатак 4

“Тонкія” пытанні

“Тоўстыя” пытанні

  1. Што такое словазлучэнне?
  2. Якія бываюць сказы па мэце выказвання?
  3. Што такое дзейнік? выказнік?
  4. Ці правільная фармуліроўка:

азначэнне – гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?  

  1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
  2. Як афармляецца простая мова на пісьме?

Растлумачэнне, чаму словазлучэнне вецер гуляе не з’яўляецца словазлучэннем.

Як вы думаеце, ці можа быць пабуджальны сказ клічным?

У якім выпадку ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам?

Якую ролю ў мове адыгрываюць азначэнні?

Падумайце, што будзе, калі знікнуць азначэнні?

Колькі і якіх знакаў прыпынку не хапае ў сказе:

Жыццё чулася ўсюды у траве у лясочку на палях і лугах.

Падумайце, што будзе калі знікне дыялог?

Дадатак 5

Дадатак 6

План-канспект урока ў  5 класе

Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я.

Мэты: дапамагчы вучням засвоіць асаблівасці вымаўлення і правапісу галосных е, ё, я, садзейнічаць удасканальванню арфаэпічных і арфаграфічных навыкаў; стварыць умовы для разумовай актыўнасці вучняў, развіцця ўмення крытычна мысліць, аналізаваць, сістэматызаваць матэрыял па тэме ўрока, абагульняць, рабіць высновы; спрыяць выхаванню цікавасці да вывучэння роднай мовы.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Абсталяванне:  Красней В. П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. і рус. мовамі навучання/ В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль, В.І.Несцяповіч, Л.С.Васюковіч. – Мінск: НІА, 2015; мультымедыйная ўстаноўка, картачкі са словамі.

                                                 Ход урока.

I.  Арганізацыйны момант.

II. Праверка дамашняга задання.

1.Практыкаванне 259, пераклад з рускай мовы на беларускую.

2. “Знайдзі і выпраў памылку”.

Жалацін, цалафан, шніцаль, Ландар, крававы, трыо, філе, кафе, глатаць, колас. (Вучні чытаюць і тлумачаць свае выпраўленні).

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Выклік. 1. Прыём “пазнака на палях” (Самастойная праца з правілам параграфа 35, старонка 147 – 148).

  • Прачытайце правіла, знайдзіце інфармацыю, якая была вам вядома і новую.
  • Зачытайце часткі з правіла, якія вам былі вядомы.
  • Зачытайце часткі з правіла,  у якіх змяшчаецца новая інфармацыя.

2. Прыём “складанне кластара”

IV. Замацаванне новага матэрыялу. Асэнсаванне.

  1. Растлумачыць правапіс галосных е, ё, я (карыстаючыся кластарам). Практыкаванне 261.
  2. Фізкультхвілінка.
  3. Размяркуйце ў табліцу наступныя словы (карткі са словамі).

е

я

В..сёлы, в..цер, с..ямнаццаць, м..сяц, г..рой, в..сна, л..снічоўка, зазел..нець, б..роза, п..енал.

4. Рубрыка “Асцерагайся памылкі”.

- Скласці і запісаць сказы са словамі каляндар і сяржант.

5. Прыём “мазгавы штурм”.

- Якую літару пішам і чаму? (Слайд са словамі)

С..м’я, с..стра, дз..нёк, ц..ц..рук, в..цер, вос..ень, Х..рсон, к..фір, м..дзв..дз..няты, Св..тлана.

V. Рэфлексія.

Карыстаючыся падручнікам, запісамі ў сшытку, прывядзіце да кожнай гронкі кластара прыклады. (Чытаем гронку кластара і прыводзім прыклады).

VI. Падвядзенне вынікаў.

       Завяршыце сказы:

             - Я сёння даведаўся  ...

             - Цяпер я змагу  …

        - Я ўжо ўмею пісаць… 

VII. Дамашняе заданне.

§35, практыкаванне 265.

Дадатак 7

                          План-канспект урока ў  8 класе

М.Багдановіч “Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог…”

                                                      Прывет табе, жыццё на волі!

                                                                      Максім Багдановіч

Мэты: паглыбіць і сістэматызаваць веды пра жыццё і творчасць паэта; развіваць уменне аналізаваць твор, бачыць яго мастацкія асаблівасці; выхоўваць любоў і павагу да роднай прыроды.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Абсталяванне:  Лазарук М.А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.А.Лазарук, В.І.Русілка, І.М.Слесарава. – Мінск: НІА, 2011; мультымедыйная ўстаноўка.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант (дэвіз урока)

(Слухаем, думаем, адказваем) Слайд 1.

II. Франтальнае апытванне пра пейзажную лірыку. Прыём “тонкія” і“тоўстыя” пытанні. Слайд 2.

“Тонкія” пытанні

“Тоўстыя” пытанні

Што такое пейзажная лірыка?

У чым адрозненне патрыятычнай лірыкі ад пейзажнай?

Якую ролю пейзажная лірыка адыгрывае ў жыцці чалавека?

Растлумачце, якую ролю адыгрывае адухаўленне прыроды ў творах?

III.Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Выклік. “Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся”.

1.  Паэтычная хвілінка

(Чытанне верша М.Багдановіча “Зімою”)

  • Верш якога знакамітага паэта быў прачытан?

Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным  пейзажным вершам М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”  Слайд 3.

Давайце паспрабуем вызначыць, якіх мэт вы хацелі б дасягнуць на ўроку.

2. Запаўненне табліцы. (Апошняя калонка “Даведаўся” запаўняецца пасля паведамлення, якое было падрыхтавана вучнямі). Слайд 4.

(Якія звесткі аб жыцці М. Багдановіча вам вядомы?)

Ведаю

Хачу даведацца

Даведаўся

Нарадзіўся Максім Багдановіч у Мінску. Маці, Марыя Апанасаўна, захаплялася музыкай. Бацька, Адам Ягоравіч, педагог.

Першыя дзіцячыя гады М. Багдановіча прайшлі ў Беларусі.

Як прайшлі апошнія гады жыцця М. Багдановіча.

У 1916 годзе наведаў Мінск. Хворы ён з’явіўся на кватэру Змітрака Бядулі.

Сябры сабралі грошы на лекаванне і адправілі ў Ялту. У Ялце ў ноч з 13 на 14 мая 1917 г. памёр.

        Паведамленні вучняў пра апошнія гады жыцця М. Багдановіча.

Вучань 1. Восенню 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, Багдановіч пераязджае ў перапоўнены бежанцамі ўстрывожаны Мінск і ўладкоўваецца на службу ў губернскую харчовую камісію. Але пагібельная хвароба, якая ўвагнала ў магілу яго маці і старэйшых братоў, прымушае кінуць усё - планы, справы, сяброў. Вось якія ўспаміны пакінуў нам пісьменнік Барыс Мікуліч у дзённікавых запісах: «Другі і апошні раз Максім Багдановіч прыехаў у Бела­русь незадоўга да сваёй смерці і за некалькі месяцаў да рэвалюцыі. 3 вакна вагона ён бачыў патокі бежанцаў - тысячы змучаных і спакутаваных людзей уцякалі ад вайны. Ён кінуў цягнік і шмат вёрстаў ішоў пехатой, насустрач гэтай плыні гора і нястачы. Хворы і без таго, ён з'явіўся на кватэру Змітрака Бядулі зусім знясілены, задыхаўся, пляваўся згусткамі крыві.

Вучань 2. Сябры сабралі грошы, і Максім Багдановіч паехаў у Ялту на лекаванне. Сярод рэчаў, якімі ён даражыў, было маленькае люстэрка ў металічнай аправе, што засталося яму ў памяць ад маці. Перад ад'ездам сястра Бядулі нечакана выпусціла з рук люстэрка, яно разбілася. Бледнасць заліла твар Багдановіча і ён прашаптаў: «Усё, цяпер усё». Усе кінуліся яго супакойваць, угаворваць і толькі на вакзале, расчулены цеплынёй праводзінаў, ён забыўся пра гэты выпадак.

Багдановіч паміраў мужна і з годнасцю: без нараканняў і скаргаў. На яго стале засталося неадпраўленае пісьмо да бацькі: «Добры дзень, стары варабей... Маладому вераб'ю дрэнна...» За свой нядоўгі век Багдановіч зведаў шмат гора і пакутаў, цяжкіх душэўных мук.

Горка было яму ведаць, што яго чакае. Столькі яшчэ засталося не зробленым, не напісаным, не пражытым. Пра сваю хуткую смерць ён ведаў, але не страціў мужнасці, не змаладушнічаў; Аб смерці ён гаворыць у вершах проста і натуральна, як аб жыцці, аб каханні, без адчаю і жаху.

Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі. Крыўдна мала суджана было пражыць Багдановічу - ён памёр ў ноч з 13 на 14 мая 1917 г. на дваццаць шостым годзе жыцця. Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лес: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя сэрцы людскія).

IV. Замацаванне новага матэрыялу.  Асэнсаванне.

Слова настаўніка

М.Багдановіч – майстар пейзажнай лірыкі. Ён апаэтызаваў у сваёй творчасці самыя разнастайныя з’явы прыроды, захапляўся сілай навальніцы і завірухі. Багдановіч прысвяціў вершы розным порам года. Паэт вельмі любіў прыроду, яе хараство. Адзіны прыжыццёвы зборнік, які выйшаў у 1913 годзе, мае назву “Вянок”. Пад яго вокладкай, нібы дзівосныя кветкі, сабраныя цудоўныя вершы.

1. Выразнае чытанне верша. Слайд 5. Партрэт М. Багдановіча.

- Якія ўражанні выклікаў верш?     

(Верш зачароўвае меладычнасцю.)

- Якія вобразы і малюнкі ўзніклі ў вашым уяўленні пры слуханні верша?

- Што вы даведаліся пра лірычнага героя верша?

(Ён напрацаваўся, стаміўся. Вечар ён успрымае як чароўнае, непаўторнае.)

- Ці даводзілася вам перажываць нешта падобнае ў сваім жыцці?

- Давайце падбяром да слова вечар эпітэты. Слайд 6.

( Ціхі, цёплы, ласкавы, халодны,ветраны,сцюдзённы, марозны, дажджлівы і г.д.)

- Як вы думаеце, чаму паэта прывабліваў гэты час сутак?

(Вечар - час таямніц.)

- Давайце паспрабуем вызначыць тэму верша.

(Узаемаадносіны чалавека і прыроды.)

2. Слоўнікавая работа. Слайд 7.

Усцяж – прастор.        Скрыдлы – крылы.

3. Паўторнае чытанне верша (сам-на-сам).

Запоўненне табліцы – (праца ў сшытках). Слайд 8.

Зрокавыя пачуцці

Слыхаваныя пачуцці

Эпітэты

Коціцца знічка       

Дрыжаць зоркі       

Мякка прашумела сава

Ціха шуміць вецер

Расце трава

Агністая сляза знічкі

Зоркі ў небе то яркія, то бледныя, цьмяныя                                                                                                                                                                                           

4. Ідэйна-вобразны аналіз верша

- Ахарактарызуйце радкамі верша душэўны стан лірычнага героя, які так чуйна ўспрымае тое, што вакол яго адбываецца?

(3 апошнія радкі.)

- Ці кожны з нас можа заўважыць такую прыгажосць у прыродзе?

- Якая асноўная думка твора?

(Многае ў прыродзе можна ўбачыць, пачуць, калі “зліцца з ёю душою”.)

- Якое значэнне маюць вобразы слязы, ветру для чалавека ўвогуле?

(Сляза – чалавеку, вецер – прыродзе. У вершы гэтыя паняцці зліваюцца, чалавек і прырода – непарыўнае цэлае.)

Слова настаўніка

Багдановіч не любуецца хараством чароўных пейзажаў зводдаль, не стаіць недзе збоку: ён – сярод прыроды і ў самой прыродзе, нібы яе неад’емная часцінка, чуйная да ўсяго, што дзеецца навокал. Толькі зліўшыся з прыродай душой, можна ўбачыць, як дрыжаць ад ветру зоркі і пачуць, як расце трава.

Вечар, ноч – гэтыя вобразы былі крыніцай творчасці не толькі для паэтаў. У музыцы ёсць жанр накцюрн – начная песня.

5. Паслухайце, калі ласка, накцюрн Ф. Шапэна. (Пад музыку вучні складваюць сінквейн) Слайд 9.

Сінквейн               Вечар

                              Казачны, чароўны

                              Надыходзіць, супакоўвае, захапляе

                              Сваёй чароўнасцю здзіўляе

                              Цішыня

Рэфлексія

Прыём “Вольны роздум”. (Прадоўжыць выказванне “Пейзажная лірыка Максіма Багдановіча…”) Слайд 10.

Мы сення з вамі склалі вянок любові і павагі да выдатнага паэта.

“Вобразы прыроды для ягока былі сімвалам вечнасці чалавека на зямлі, мужнасці народа, сілам немінучага адраджэння краю…”    

Н.Гілевіч.                        

Д/з.  Падрыхтаваць выразнае чытанне верша і намаляваць ілюстрацыю да верша.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.