Да Мiжнароднага дня роднай мовы – 21 лютага – прысвечана
Мова роднай зямлi, мова працы, хыцця.
Да Мiжнароднага дня роднай мовы – 21 лютага – прысвечана.
Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра «язык»
Няхай гучаць у кожным слове
I продкi нашы, і вякi!
З вуснаў мацi пачулi мы першыя словы, i з таго дня яны сталi для нас сродкам пазнання шсх цудаў свету. Але самым найвялікшым цудам было i будзе для ўсiх нас само слова. Без слоў чалавек не змог бы спасцiгнуць сутнасцi разнастайных прадметаў и з'яу рэчаіснасцi, не змог бы успрыняць i асэнсаваць вопыт мiнулых пакаленняў, набыты ва ўсiх сферах жыцця i дзейнасцi чалавецтва за шматвяковую гiсторыю яго iснавання. Без слоў ён не здолеў бы свае веды i вопыт перадаць нашчадкам, якiм суджана iсцi далей, адкрываючы i асэнсоўваючы новае, яшчэ не зведанае, неспазнанае. I ўсё гэта зноў адбудзецца ў слове, бо для таго, што будзе яшчэ адкрыта i вывучана, знойдуцца ў мове новыя словы, якiя адлюструюць узровень пазнання людзей на новай ступенi развiцця цывiлiзацыi. I так бясконца, бо няма канца сусвету, няма канца чалавечаму пазнанню.
….жывое слова.
Слова iнакшым не можа быць.
Iначай што яно можа зрабiць?
Iначай не зерне яно, а палова.
А слова павiнна быць-
як насенне,
якое сеем у дзень вясеннi,
слова павiнна прарастаць,
даваць усходы,
рунець,
красаваць.
Жывое слова – увасабленне
Любовi жывой, жывога сумлення… (Анатоль Вярцiнскi)
Роднае слова з'яўляецца адным з самых вялiкiх здабыткаў кожнаго народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры, захавальнiкам культуры и формай яго iснавання.
Родная мова з'яўляецца формай iснавання і захавання народных традыцый, звычаяў i духоўных скарбау, спосабам i сродкам развiцця нацыянальнай культуры. Мова – першаэлемент нацыянальнай культуры, Яна фармiруе нацыянальную культуру, арганiзоўвае ўсю жыццядзейнасць народа. Што будзе з народам, калi адамрэ мова яго? Будзе тое, што ўжо шмат разоў адбывалася ў гiсторыi чалавецтва: народа, як асобнага этнасу не стане, ён сыдзе з гiстарычнай арэны ў небыццё. Адамрэ мова – памрэ i народ. Нездарма ж кажуць: мова – душа народа. Народ – датуль народ, пакуль яго душа жывая.
Агульная колькасць моу свету дакладна не вызначана з-за неакрэсленасцi межау памiж мовамi i дыялектамi, недастатковай вывучаеасці некаторых моўных рэгiёнаў. Лiчыцца, што жывых моў на Зямлi ад 3 да 5 тысяч i ад 6 да 8 тысяч дыялектау. Славянская мова – пятая па распаўсюджанасцi на планеце группа моў. На iх гавораць больш за 300 мiльёнаў чалавек. Сення iснуе 13 славянских нацыянальных лiтаратурных жывых моў: беларуская, русская, украiнская, польская, чэшская i iнш.
Iльняная i жытнёвая,
Сялянская,
Баравая ў казачнай красе,
Старажытнейшая,
самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая
Мова беларуская мая! (П. Панчанка)
Беларуская мова бярэ свой пачатак з праславянскай мовы, якая iснавала ў
славянскiх плямён ад 2-3 тысячагоддзя да н.э. да 7-8-стагоддзя н.э. Даволi
высокі ўзровень культурна-гістарычнага развіцця ўсходніх славян,
дасягнуты імі ў 9 - 11 ст., а таксама ідэйна-мастацкая сталасць
зарубежнай, перакладной літаратуры, якая служыла ўзорам для
пераймання, паскорылі станаўленне арыгінальнай старажытнарускай
мовы і літаратуры і прадвызначылі яе вельмі хуткі ўзлёт. За адносна
кароткі час яна дасягнула вялікай ідэйна-мастацкай вышыні і жанравай
разнастайвасці, стала ўпоравень з развітымі літаратурамі
сярэдневяковайЕўропы і дала чалавецтву творы сусветнага значэння.
Адтуль, дзе ноччу плачуць зоры,
Мiгцяць – губляюцца ў вяках,
Яна прыйшла да нас. Ад Бог
З жытнёвым коласам ў руках.
Хрысцiў яе касмічны вецер
I, як у свет пусцiў, ска
«Чысцей не будзе мовы ў свеце!»
I беларускаю назваў. (В Гарнiстава)
Старажытнае беларускае пiсьменства на народнай аснове прадстаўлена
галоўным чынам мясцовымi летапісамi i дагаворамi 13-14 ст. З 14 ст.
функцыi агульнадзяржаўнай лiтаратурнай мовы Вялiкага Княства
Лiтоўскага выконвала беларуская мова. На беларускай мове вялося
справаводства i судаводства, пiсалiся статуты, граматы, сеймавыя
пастановы,летапiсы i хронiкi, свецкiя i царкоўна-рэлiгiйныя творы.
Але найбольш актыўна тады развіваліся дзелавое пісьменства і
гістарычная проза — летаiісанне, якое стала беларуска-літоўскім паводле
зместу і агульнадзяржаўным паводле накіраванасці. У другой палове XV
ст. з'явіліся таксама першыя пераклады на беларускую мову асобных
твораў зарубежнай літаратуры. На працягу 14 – 16 ст. у беларускай мове
з'яўляюцца свае фанетычныя асаблiвасцi: цвёрдае «р», дзеканне i
цеканне. 16 — першая палова 17 ст. — перыяд найбольш актыўнага і
плённага развіцця беларускай старажытнай мовы і літаратуры, якое
адбывалася ва ўмовах актывізацыі ўсяго грамадска-палітычнага і
культурнага жыцця тагачаснай Беларусі, пашырэння рознабаковых
узаемасувязей з перадавымі краінамі Еўропы, росквіту кнігадрукавання і
пад уплывам гуманістычных, рэфармацыйных і нацыянальна-вызваленчых
ідэй. Беларускія пісьмовыя помнікі 16 ст. сведчаць, што да гэтага часу
склалiся ўсе фанетычныя, граматычныя i лексічныя рысы, уласцiвыя
беларускай мове. Пераклад бiблейскiх кнiг Францыскам Скарынам,
Васiлём Цяпiнскім, Сымонам Будным адыгралi вялiкую ролю ў
развиццi старажытнай беларускай пiсьменнасцi.
I праз стагоддзi будзе далятаць голас слаунага першадрукара: «I
видечи таковые пожитки в так малой книзе, я, Франтишек, Скорынин сын
з Полоцька, в лекарскихнауках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути
рускыми словами а словенским языком напред ко чти и похвале к богу…а
потым к пожитку посполитого доброго наиболей с тое причины, иже
милостивый бог с того языка на свет пустил..». Сын свайго народа,
Скарына даў беларусам друкаваную кнiгу на их роднай мове. Не дзеля
славы i набытку, а дзеля асветы «люду паспалiтага» змайстраваў ён
друкарскi станок i аздобiу старонкi сваiх выданняў.
Сусветную славу яму здабыi
Книгi,якiя жывуць у стагоддзях.
Першадрукар белпрускай зямлi
I слова народнага першапраходзец.
Роднае слова адчуў ён душой,
Яно асвяцiла i думкi i сэрца.
Маладзiком над зямлёй узыйшоў,
Якая спрадвек Беларуссю завецца.
Схiляўся над кнiгами, як чарадзей,
Iх выдаў у Вiльне i Празе нямала.
Кнiжную мудрасць ён нёс да людзей,
Каб мудрасцi гэтай святло не згасала.
Слава Францыска не ведае меж,
Птушкай яна абляцела краiны.