Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Футбольная ліга для паненак, узрост якіх не перавышае 13 год

Дата: 8 апреля 2019 в 13:16, Обновлено 8 апреля 2019 в 13:22
566 просмотров

Беларуская федэрацыя футбола пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ФІФА ўпершыню на тэрыторыі Беларусі запускае футбольную лігу для паненак, узрост якіх не перавышае 13 год.

    У дэбютным сезоне ў «Футбольнай лізе дзяўчат» згуляе 60 калектываў з усёй Беларусі. Удзел у спаборніцтвах прымуць не толькі каманды ад ДзЮСШ ці іншых спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, але і прадстаўніцы звычайных агульнаадукацыйных школ ці фізкультурна-спартыўных клубаў пры выканкамах.

    Каманды падзелены на восем зон па тэрытарыяльным прынцыпе. Пры падзеле ўлічвалася два фактары: каб у кожнай групе была прыблізна аднолькавая колькасць калектываў і каб усе яны знаходзіліся на зручнай адлегласці адзін ад аднаго.

    Сістэма наступная: каманды ў красавіку-траўні з’язджаюцца ў адно месца і гуляюць між сабой па двухкругавой сістэме. Пераможцы васьмі рэгіянальных зон выходзяць на рэспубліканскі этап і ў пачатку чэрвеня прыязджаюць у Мінск, дзе ў матчах па алімпійскай сістэме вызначаць лепшую каманду краіны.

     Важна падкрэсліць, што ліга будзе нацыянальна-арыентаванай. Кожны дывізіён будзе названы ў гонар выбітнай беларускі — Уршулі Радзівіл, Саламеі і гэтак далей.

    Асобна трэба адзначыць дапамогу ФІФА. Адбыліся адмысловыя трэнерскія курсы для спецыялістаў, якія працуюць з удзельніцамі новай лігі. Цягам пяці дзён эксперты міжнароднай федэрацыі павышалі кваліфікацыю трэнераў.

    Таксама ўсе без выключэння каманды атрымалі па дваццаць мячоў і столькі ж камплектаў гульнёвай формы Adidas: майка, шорты, гетры, буцы і шчыткі. Такому падарунку па-добраму пазайздросцяць шмат якія прафесійныя клубы.

    Ліга атрымае хэштэг #WOOOOW — слоган, які не толькі тлумачыць матывацыю дзеянняў, але і яднае ўсе дывізіёны, адлюстроўвае асноўную эмоцыю ад гульні.

    Акрамя таго, за кожнай тэрытарыяльнай зонай будзе замацаваны спартыўны апякун — футбалістка нацыянальнай зборнай. Прафесійныя спартсменкі будуць падтрымліваць дзяўчынак, запісваць відэазвароты і, галоўнае, нагадваць ім, што самае першаснае ў футболе — атрыманне асалоды.

    Каранямі ідэя зыходзіць у 2017 год, калі ФІФА звярнулася да АБФФ з ініцыятывай аб аказанні дапамогі ў развіцці жаночага футбола ў краіне. Бо ў Беларусі на той час існавалі толькі нацыянальнае і моладзевае першынствы.

    Спаборніцтвы ж для маленькіх футбалістак праводзіліся нерэгулярна і не ў буйной колькасці. Пасля дыскусій спецыялісты прыйшлі да ідэі стварэння рэспубліканскага турніра па футболе сярод дзяўчынак у катэгорыі U-13.

     «Цікавасць да гульні нумар адзін з боку дзяўчат і жанчын з кожным годам узрастае. Задача АБФФ — даць магчымасць гуляць у футбол усім, хто гэтага жадае, не звяртаючы ўвагі на розныя ўмоўнасці, у тым ліку пол. Такія спаборніцтвы павінны даць штуршок для развіцця ўсяго жаночага футбола Беларусі і дазволяць яшчэ большай колькасці дзяўчынак далучыцца да цудоўнай гульні», — упэўнены Віталь Крупіца, начальнік аддзела масавага футбола.

     Читать полностью:  https://sport.tut.by/news/football/631852.html?crnd=89703

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.